Павел Аляксандравіч Саскевіч

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Павел Аляксандравіч Саскевіч (нар. 10 чэрвеня 1957, в. Млынок, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аховы раслін, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2009).

Павел Аляксандравіч Саскевіч
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1957(1957-06-10) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера ахова раслін[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

У 1983 г. скончыў з адзнакай Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Аграномія».

З 1985 па 1988 гг. працаваў старшым аграномам вучэбна-вопытнай гаспадаркі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1988—1999 гг. — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры аховы раслін, дэкан аграэкалагічнага факультэта.

З 1999 г. працаваў прарэктарам па навуковай рабоце, у 2003 г. прызначаны прарэктарам па завочным навучанні, а ў 2009 г. пераведзены на пасаду першага прарэктара.

З 2014 да 2018 гг. — рэктар установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія». Зараз працуе навуковым супрацоўнікам у акадэміі.

Навуковая дзейнасць

правіць

У 1990 г. абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму «Уплыў покрыўных культур і нормаў высеву на насенную прадуктыўнасць канюшыны гібрыднай».

У 2014 г. абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара сельскагаспадарчых навук на тэму «Навуковыя асновы павышэння прадуктыўнасці тэхнічных культур (лён-даўгунец, рапс яравы, сланечнік) у сістэме біялагічных і тэхналагічных фактараў».

Навуковыя даследаванні ў галіне навукова абгрунтаванай сістэмы абароны тэхнічных культур ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля, што дазваляе істотна знізіць узровень шкоды шкоднымі арганізмамі і павысіць прадуктыўнасць аграцэнозаў.

Акрамя навуковых даследаванняў, ім распрацавана больш за 20 рэкамендацый для сельскагаспадарчых арганізацый, з іх 6 зацверджаны МТС Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Гэта дазволіла шматлікім гаспадаркам атрымліваць высокія вынікі ў галіне раслінаводства.

Саскевіч П. А. з’яўляецца старшынёй Рэспубліканскай навукова-метадычнага савета па завочным навучанні вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі ў галіне сельскай гаспадаркі, сябрам рэдкалегіі Рэспубліканскага навукова-практычнага часопіса «Земляробства і абарона раслін», Вучонага Савета акадэміі.

Аўтар і сааўтар больш за 300 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку двух падручнікаў, 3 навучальных дапаможнікаў па абароне раслін з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1 даведніка, зацверджанага НТС Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, 12 лекцый, якія шырока выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе сельскагаспадарчых ВНУ Рэспублікі Беларусь. Маюцца публікацыі на англійскай і польскай мовах. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 5 кандыдацкіх дысертацый.

Зараз працуе навуковым супрацоўнікам у БДСГА.

Крымінальны пераслед

правіць

У 2011 г. фіктыўна ўладкаваў на працу ў БДСГА свайго зяця, каб той не плаціў унёскі ў Фонд сацабароны[1]. 12 чэрвеня 2018 г. судом Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці быў прысуджаны па арт. 424, ч. 2 КК РБ, да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады і штрафу ў памеры 7350 руб., і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў[2].

Узнагароды

правіць

Бібліяграфія

правіць
  • Агроэкологические основы производства чистой продукции растениеводства : учебное пособие: для слушателей факультета повышения квалификации / А. Р. Цыганов [и др.]; Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Главное управление образования и кадров, Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. — Горки : БГСХА, 2000.
  • Интегрированная защита озимой ржи от вредителей, болезней и сорняков : Лекции для студентов агрон. специальностей / Л. В. Сорочинский, А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич и др.; Белорус. гос. с.-х. акад.. — Горки : БГСХА, 2003. — 24 с.
  • Пестициды : Учеб. пособие для студенов агрон. специальностей вузов с.-х. профиля / Н. И. Протасов, Ю. А. Миренков, П. А. Саскевич и др.; М-во сел. хоз-ва и продовольствия Респ. Беларусь; Департамент образования, науки и кадров. — Мн.. — Горки : Белорус. гос. с.-х. акад., 2003. — 225 с.
  • Химическая защита растений : Учеб. для агрон. специальностей учреждений, обеспечивающих получение высш. образования / Н. И. Протасов, Ю. А. Миренков, П. А. Саскевич, Н. А. Лукьянюк. — Мн. : Новое знание, 2004. — 218 с.
  • Химические средства защиты растений / Ю. А. Миренков, П. А. Саскевич, С. В. Сорока; Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Главное управление образования, науки и кадров, Учреждение образования «Белорусская государственная сельскохозяйственная академия», Республиканское научное унитарное предприятие «Институт защиты растений» Национальной академии наук. — Несвиж : Несвижская укрупненная типография, 2007. — 336 с.
  • Агроэкологические основы применения химических средств защиты растений : курс лекций для студентов высших учебных заведений, обучающихся по специальностям 1-74 02 05 ― Агрохимия и почвоведение, 1-74 02 03 ― Защита растений и карантин, 1-74 02 04 ― Плодоовощеводство, 1-33 01 06 ― Экология сельского хозяйства, 1-74 02 01 ― Агрономия и 1-74 02 02 ― Селекция и семеноводство / Ю. А. Миренков, П. А. Саскевич; Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Главное управление образования, науки и кадров, Учреждение образования «Белорусская государственная сельскохозяйственная академия». — Горки : БГСХА, 2009. — 203 с.
  • Управление вредными организмами агроценовозов льна-долгунца : монография / П. А. Саскевич, С. Н. Козлов; Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Главное управление образования, науки и кадров, Учреждение образования «Белорусская государственная сельскохозяйственная академия». — Горки : БГСХА, 2010. — 347 с.
  • Химические средства защиты растений : справочник / Ю. А. Миренков, П. А. Саскевич, С. В. Сорока; Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Главное управление образования, науки и кадров, Учреждение образования «Белорусская государственная сельскохозяйственная академия», Республиканское научное дочернее унитарное предприятие «Институт защиты растений». — Несвиж : Несвижская укрупненная типография, 2011. — 398 с.
  • Академия: история и современность Academy: past and present / Учреждение образования «Белорусская государственная сельскохозяйственная академия»; [автор текста А. А. Герасимович; под общей редакцией А. П. Курдеко]. — Могилев : Могилевская областная укрупненная типография, 2012. — 190 с.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Пугач, Андрэй. Рэктарам БДСГА стаў Павел Аляксандравіч Саскевіч // Горацкі веснік, 2012.
  • Научная школа доктора сельскохозяйственных наук, ректора УО БГСХА Саскевича Павла Александровича // в кн. Академия: история и современность. Добролюбов, Н. Н., Герасимович, А. А., Н. А. 2 изд. доп. и переработ. — Горки: 2015.С. 80-81.
  • Летопись Белоруской государственной сельскохозяйственной академии (1836—2015), 6-е изд., доп. Авт.- сост. Герасимович, А. А., Лившиц, В. М. Горки: ред.- изд. отдел БГСХА , 2015.С.176.

Спасылкі

правіць