Павел Антонавіч Куксёнак

Павел Антонавіч Куксёнак (15 мая 1891, в. Царкавішча, Полацкі павет, Віцебская губерня — 3 снежня 1941) — адзін з арганізатараў камуністычнага падполля ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.

Павел Антонавіч Куксёнак
старшыня Полацкага павятовага выканкама[d]
1918 — 1920
старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 1924
старшыня Ульскага раённага выканаўчага камітэта[d]
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
з 1940
Нараджэнне 15 мая 1891(1891-05-15)
Смерць 3 снежня 1941(1941-12-03) (50 гадоў)
Месца пахавання
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Бітвы

Біяграфія правіць

Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1918—1920 гадах — старшыня Полацкага павятовага райкама, з 1924 года — старшыня Полацкага, Ульскага райвыканкамаў, дырэктар Слуцкай МТС. З 1938 года — на кіруючай пасадзе ў Наркамземе БССР. З 1940 года — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны працаваў старшынёй Глыбоцкага райвыканкама. У 1941 годзе пасля акупацыі тэрыторыі Беларусі стварыў і ўзначальваў Сакалішчанскую арганізацыю Расонскага камуністычнага падполля. Падпольшчыкі знішчылі 4 масты на аўтамабільных дарогах, лакаматыў, аўтамашыну з немцамі, лесапілку ў в. Боркавічы, масласепаратыўны пункт у в. Белае (зараз — Азіна). 3 снежня 1941 года быў расстраляны.

У 1965 годзе на магіле ў в. Кульнева пастаўлены абеліск.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 338.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 342.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2011. — Т. 2, кн. 2 : Витебская область. — С. 12.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 293.


Спасылкі правіць