Азіна

вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

А́зіна[1] (трансліт.: Azina, руск.: Азино; да 1975 года Белае) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Азінскага сельсавета. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога Р46.

Вёска
Азіна
Вид на церковь-столовую от школы-церкви - panoramio.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
да 1975Белае
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 214
Аўтамабільны код
2
СААТА
2238808001
Азіна на карце Беларусі ±
Азіна (Беларусь)
Азіна
Азіна (Віцебская вобласць)
Азіна

ГеаграфіяПравіць

Вёска знаходзіцца за 18 км у напрамку на паўночны захад ад горада Полацк, за 115 км ад Віцебска, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Баравуха[2], каля возера Белае[3].

ГісторыяПравіць

Паводле Полацкай рэвізіі 1552 года згадваецца як стан Белае. У 1821 годзе ў мястэчку Белае існаваў мураваны касцёл і карчма. У 1837 годзе сяло ў складзе Замшанскай воласці Полацкага павета. Пабудавана Свята-Вазнясенская царква. Працавала валасное праўленне і царкоўны прыход. Праводзілася два кірмашыН на свята Ушэсце і 26 верасня.

З 21 жніўня 1925 года вёска Белае — цэнтр сельсавета Полацкага раёна Полацкай акругі. Дзейнічала працоўная школа і народны дом. 13 красавіка 1927 года арганізаваны калгас «Авангард». У 1940 годзе 45 двароў. У гады Вялікай Айчыннай вайны знішчана 30 двароў. З 1944 года цэнтр калгаса, які з 5 сакавіка 1959 года ў складзе саўгаса «Белае». У 1946 годзе 72 двары. У 1968 годзе 186 двароў. 14 ліпеня 1975 года перайменавана ў вёску Азіна. У 1979 годзе 339 двароў. У 1994 годзе 347 двароў[2].

НасельніцтваПравіць

  • XIX ст.: 1886 — 120 чал.
  • XX ст.: 1923 — 142 чал.; 1940 — 208 чал.; 1946 — 261 чал.; 1968 — 559 чал.; 1979 — 619 чал.; 1994 — 743 чал.

Гістарычныя і памятныя мясціныПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 5. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6.(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • З гісторыі населенных пунктаў / Падрых. С. С. Чарняўская // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Полацкага раёна / Рэдкал.: І. Б. Каросцік і інш.; Уклад. С. С. Чарняўская; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Вышэйшая школа, 1999. — 699, [2] с.: іл. — С. 682. — ISBN 985-06-0447-6.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8. — С. 165.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.) 
  • Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.(руск.) 

СпасылкіПравіць