Уладзімір Марцінавіч Азін
Уладзімір Мартынавіч (Міхайлавіч) Азін (лат.: Voldemārs Āziņš; 26 верасня 1895 — 18 лютага 1920) — удзельнік Грамадзянскай вайны, чырвоны камандзір, камдзіў.
Уладзімір Марцінавіч Азін | |
---|---|
лат.: Voldemārs Āziņš | |
![]() | |
Дата нараджэння | 26 верасня 1895 |
Месца нараджэння | в. Мар'янава, Полацкі павет, Віцебская губерня[1] |
Дата смерці | 18 лютага 1920 (24 гады) |
Месца смерці |
|
Прыналежнасць |
![]() |
Гады службы | 1916—1920 |
Званне | займаў пасаду начдзіва |
Камандаваў | 28 дывізія |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Уладзімір Мартынавіч Азін нарадзіўся ў вёсцы Мар'янава Полацкага павета Віцебскай губерні ў сялянскай сям'і. Латыш. З адзнакай скончыў Полацкае гарадское вучылішча[2], з 1911 працаваў рахункаводам на фабрыцы ў Рызе, з 1915 года працаваў ў Полацку[2]. У 1916 годзе быў мабілізаваны[2]. Удзельнік Першай сусветнай вайны, радавы.
У студзені 1918 года прызначаны камандзірам латышскага камуністычнага атрада[2]; затым у Вятцы фармаваў атрады Чырвонай Гвардыі[2]. Улетку 1918 года ў Вятцы У. М. Азін уступіў у РКП(б), быў прызначаны камандзірам батальёна 19-га Уральскага палка[2]. Неўзабаве полк увайшоў у склад 2-й арміі. У складзе 2-й арміі 19-ы Уральскі полк вёў баі на Казанскім кірунку, змагаўся з белагвардзейцамі і белачэхамі[2]. Пасля першых баёў Уладзімір Мартынавіч быў прызначаны камандзірам Арскай групы, якая ва ўзаемадзеянні з часткамі 5-й арміі 10 верасня 1918 года ўзяла Казань[2].
Пасля гэтага У. М. Азін быў прызначаны камандзірам 2-й зводнай дывізіі, якая вяла баі з паўсталымі супраць улады бальшавікоў працоўнымі і сялянамі ў Прыкам'і. У баях за Іжэўск[2] Уладзімір Мартынавіч праявіў асабістую храбрасць: у адказны момант бою ён асабіста павёў чырвонаармейцаў ў бой. За гэты бой і за ўзяцце Іжэўска (гэта значыць падаўленне паўстання рабочых і сялян) Азін першым з чырвоных камдзіваў быў ганараваны ордэна Чырвонага Сцяга.
У канцы лістапада 1918 года дывізіі У. М. Азіна (Жалезнай Азінскай[2]) быў прысвоены парадкавы нумар 28, і яна ўвайшла ў склад 2-й арміі[2].
У пачатку 1919 года дывізія Азіна ваявала на Усходнім фронце супраць войскаў А. В. Калчака. У пачатку на баку белагвардзейцаў быў перавагу і Чырвоная Армія была вымушана адступаць. Ён зламаў супраціў белагвардзейцаў на кірунку Чарнушка — Сарапул, а затым перайшоў у наступ на галоўныя гарады Сярэдняга Урала. Жорсткія баі ішлі ў раёне пасёлка Куеда.
У маі 1919 года Чырвоная Армія перайшла ў наступ. Галоўны ўдар нанесла 28-я дывізія пад камандаваннем У. М. Азіна. У ходзе наступлення дывізія ўзяла гарады Сарапул, Агрыз і Ялабуга. 15 ліпеня 1919 года 28-я дывізія сумесна з іншымі часткамі 2-й арміі авалодала Екацярынбургам. Неўзабаве 2-ю армію перакінулі на поўдзень для барацьбы з Дзянікіным[2]. 28-я дывізія ўвайшла ў склад 10-й арміі і вяла баі на Царыцынскім кірунку. Азін быў у гэтых баях паранены ў руку, але ў шпіталі недалячыўся і вярнуўся ў дывізію.
У лютым 1920 года 28-я дывізія фарсіравала раку Маныч[2]. 17 лютага камдзіў У. М. Азін з камісарам Стэльмахам і групай разведчыкаў выехаў верхам на перадавыя пазіцыі для вызначэння становішча і рэкагнасцыроўкі. Падчас агляду мясцовасці яны сутыкнуліся з групай белаказакаў. Сыходзячы ад пагоні, Азін адстрэльваўся з рэвальвера, але пры скачку праз невялікі равок ў каня лопнула папруга і Азін упаў. Па адной з версій Уладзімір Мартынавіч Азін быў забіты казакамі пры спробе ўзяць у палон, па іншай версіі — пасля катаванняў пакараны ў станіцы Ціхарэцкая[2].
УзнагародыПравіць
ПамяцьПравіць
- У яго гонар названыя вуліцы ў гарадах: Віцебск, Вяцкія Паляны, Екацярынбург, Ялабуга, Іжэўск, Казань Кіраў, Мензялінск, Можга, Наваспаскае, Перм, Полацк, Рэўда, Сарапул, Саратаў, Цымлянск, Чайкоўскі, Чарнушка, а гэтак жа мікрараёны ў гарадах Казань, Чарнушка.
- У 1924 годзе ў яго гонар быў названы параход «Памяць Азіна» Волжскага параходства.
- У пасёлку Пяскоўка, недалёка ад школы № 4, знаходзіцца помнік «Героям азінцам».
- У горадзе Сарапуле на вуліцы Азіна знаходзіцца помнік У. М. Азіну.
- У Полацку усталяваны бюст У. М. Азіна (1979, архітэктар Ю. Казакоў, скульптар С. Вакар)[2].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Ладухин В. Н. Азин. — М.: 1967.
- Кондратьев Н. Начдив Владимир Азин. — М., 1968
- Андрей Алдан-Семенов Красные и Белые. М.: 1975.
- Тараткевич М. В. Уладзімір Азін. — Мн., 1971
- Их именами названы...: Энциклопедический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 711 с. — 30 000 экз.(руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8. — С. 165.
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 23.