Адкрыць галоўнае меню
Маныч

Маныч (Заходні Маныч) (руск.: Ма́ныч (За́падный Ма́ныч)) — рака ў Калмыкіі, Стаўрапольскім краі і Растоўскай вобласці, левы прыток Дона. Бярэ пачатак у месцы былой біфуркацыі ракі Калаўс на Маныч і Усходні Маныч.

Даўжыня — 420 км, умоўная плошча басейна — 35,4 тыс.км², з іх 2,1 тыс. км² занята азёрамі, у асноўным саланаватымі і салёнымі. Даўжыня Маныча з Калаўсам 856 км, плошча басейна — 48,45 тыс. км². Жыўленне снегавое.