Павел Віктаравіч Рабянок

украінскі футбаліст

Павел Рабянок (нар. 23 ліпеня 1985, Арджанікідзэ, Днепрапятроўская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Павел Рабянок
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Віктаравіч Рабянок
Нарадзіўся 23 ліпеня 1985(1985-07-23)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Ворскла
Пасада трэнер моладзевай каманды
Маладзёжныя клубы
2000—2003 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск)
Клубная кар’ера[* 1]
2004 Расія Уралан (Эліста) 0 (0)
2004—2007 Украіна Ворскла (Палтава) 36 (1)
2007—2009 Украіна Металіст (Харкаў) 2 (0)
2008—2009   Украіна Чарнаморац (Адэса) 16 (0)
2009—2011 Украіна Чарнаморац (Адэса) 53 (2)
2011—2012 Украіна Ворскла (Палтава) 27 (6)
2012—2015 Украіна Металіст (Харкаў) 19 (1)
2013   Украіна Ворскла (Палтава) 30 (1)
2014   Украіна Чарнаморац (Адэса) 11 (0)
2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (0)
2016—2021 Украіна Ворскла (Палтава) 133 (7)
Трэнерская кар’ера
2021— Украіна Ворскла (Палтава) мол.
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 верасня 2021.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Павел Віктаравіч Рабянок нарадзіўся 23 ліпеня 1985 года ў горадзе Арджанікідзэ Днепрапятроўскай вобласці. Пачаў кар’еру ў днепрапятроўскім «Дняпры», пасля чаго перайшоў у расійскі «Уралан», дзе гуляў у дублі пад кіраўніцтвам Леаніда Слуцкага.

Улетку 2004 года Павел перайшоў у палтаўскую «Ворсклу-Нафтагаз». У складзе новага клуба Рабянок дэбютаваў 25 ліпеня 2004 года ў матчы супраць харкаўскага «Металіста», выйшаўшы за 15 хвілін да канца гульні, аднак «зялёна-белыя» ў той дзень прайгралі з лікам 1:0. Павел гуляў у палтаўскай камандзе тры сезоны, гуляючы ў асноўным у дублюючым складзе. Усяго футбаліст правёў 40 матчаў за асноўны склад, забіўшы два галы, і 52 матчы за дубль, забіўшы чатыры мячы. У пачатку 2008 года футбаліст перайшоў у харкаўскі «Металіст», аднак замацавацца ў асноўнай камандзе не здолеў. Рабянок правёў толькі два матчы за асноўны склад, двойчы выйшаўшы на замену, а амаль ўвесь сезон правёў у дублі.

З ліпеня 2008 года на правах арэнды перайшоў у адэскі «Чарнаморац»[3], а пасля завяршэння арэнды адэскі клуб цалкам выкупіў правы на футбаліста[4]. У складзе «маракоў» Рабянок у сезоне 2009/10 гадоў вылецеў з Прэм’ер-лігі, аднак не пакінуў каманду і ўжо ў наступным сезоне дапамог «маракам» стаць срэбнымі прызёрамі першай лігі і вярнуцца ў вышэйшы дывізіён.

У ліпені 2011 года Павел вярнуўся на правах свабоднага агента ў «Ворсклу»[5], дзе адразу трапіў у асноўны склад каманды.

2 чэрвеня 2012 года разам з партнёрам па «Ворскле», Андрэем Абярэмкам, Рабянок вярнуўся ў Харкаў[6]. У новай-старой камандзе Павел зноў дэбютаваў 14 ліпеня 2012 года ў матчы чэмпіянату Украіны супраць марыупальскага «Ільічоўца». Рабянок выйшаў на поле на 68 хвіліне замест Уладзіміра Лысенкі і на пятай дададзенай хвіліне матча забіў гол. Аднак, прабіцца ў асноўны склад харкаўчан не здолеў, згуляўшы да канца года толькі 7 матчаў у чэмпіянаце, таму ў пачатку 2013 года на правах арэнды зноў вярнуўся ў «Ворсклу»[7], дзе стаў лідарам каманды і нават быў кандыдатам у нацыянальную зборную краіны[8].

Да канца года кантракт на арэнду Рабянка ў Палтаве скончыўся, а пра яго падаўжэнне «Ворскла» не змагла дамовіцца з харкаўскім клубам. У той жа час футбалістам зацікавіўся адэскі «Чарнаморац», куды Павел і вярнуўся таксама на правах арэнды [9]. 9 студзеня 2014 года быў падпісаны кантракт, разлічаны да 1 чэрвеня таго ж года. Пасля падпісання Рабянок абраў для сябе свой, 82-і нумар, пад якім гуляў і ў «Ворскле». У тым сезоне адэская каманда заняла пятае месца ў чэмпіянаце, пры гэтым адстаўшы ад другога месца ўсяго на адно ачко. Таксама клуб працягваў гуляць у кубку краіны і ў міжнародным турніры, Лізе Еўропы 2013/14. У апошнім адэсіты, дэбютуючы, выйшлі з групавога этапу, перайграўшы нідэрландскі ПСВ і ў матчах плэй-оф павінны былі гуляць з французскім «Алімпікам» з Ліёна. Вярнуўшыся ў клуб, Павел вырашыў дапамагчы «маракам» і на міжнароднай арэне, тым больш, маючы ўжо вопыт у гэтым турніры. Па завяршэнні сезона 2013/14 у Паўла і адэскага футбольнага клуба скончыўся дагавор аб арэндзе і яны яго не сталі падаўжаць.

Улетку 2014 года вярнуўся ў «Металіст», дзе стаў асноўным гульцом, згуляўшы ў першай палове сезона ў 12 матчах чэмпіянату, 2 гульнях кубка і ў 6 матчах Лігі Еўропы. Аднак у лютым 2015 года разам з шэрагам іншых гульцоў абвясціў байкот з-за нявыплаты заробку[10], з-за чаго больш не правёў ніводнага матча за харкаўчан да канца сезона.

У ліпені 2015 года на правах свабоднага агента перайшоў у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У складзе жодзінцаў замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў склад «Тарпеда-БелАЗ» і вярнуўся ў «Ворсклу»[12], дзе спачатку быў адным з асноўных ігракоў, з 2019 года стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У чэрвені 2021 года завяршыў прафесійную кар’еру і стаў асістэнтам галоўнага трэнера моладзевай каманды «Ворсклы».

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Pavlo Rebenok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavlo Rebenok // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Черноморец арендовал игрока Металлиста (руск.). football.ua (27 ліпеня 2008).
  4. Павел Ребенок: "Сердце подсказало выбрать Одессу" (руск.). UA-Футбол (4 чэрвеня 2009).
  5. Закарлюка и Ребенок стали игроками "Ворсклы" (руск.). UA-Футбол (2 ліпеня 2011).
  6. Официально. Ребенок и Оберемко - игроки "Металлиста" (руск.). UA-Футбол (2 чэрвеня 2012).
  7. Возвращение Ребенка в родные пенаты (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ФК «Ворскла» (23 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2014. Праверана 7 верасня 2015.
  8. Фесун А.. Павел Ребенок: "Мне будет приятно играть в Одессе" (руск.). footboom.com (10 студзеня 2014).
  9. "Черноморец" арендует у "Металлиста" Ребенка (руск.). ua.championat.com (3 студзеня 2014).
  10. Игроки Металлиста: Не сможем играть, пока не выплатят долги
  11. Ребенок перешел в Торпедо-БелАЗ
  12. Ребенок вернулся в «Ворсклу»