Леанід Эдуардавіч Слуцкі

(Пасля перасылкі з Леанід Слуцкі)

Леанід Эдуардавіч Слуцкі (руск.: Леони́д Эдуа́рдович Слу́цкий; нар. 4 студзеня 1968, Масква) — расійскі палітычны дзеяч. Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі (ЛДПР) з 27 мая 2022 года.

Леанід Эдуардавіч Слуцкі
1-ы дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
18 студзеня 2000 — 29 снежня 2003
2-і дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
29 снежня 2003 — 24 снежня 2007
3-і дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
24 снежня 2007 — 21 снежня 2011
4-ы дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
21 снежня 2011 — 5 кастрычніка 2016
5-ы дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
5 кастрычніка 2016 — 12 кастрычніка 2021
6-ы дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
з 12 кастрычніка 2021
Нараджэнне 4 студзеня 1968(1968-01-04) (56 гадоў)
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Дзейнасць палітык, эканаміст
Месца працы
Узнагароды
Сайт lslutsky.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Кіраўнік фракцыі ЛДПР у Дзяржаўнай думе Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі з 18 траўня 2022 года. Старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах з 5 кастрычніка 2016 года.

Дэпутат Дзяржаўнай думы з 2000 года да гэтага часу, член фракцыі ЛДПР. Доктар эканамічных навук. Загадчык кафедры міжнародных адносін факультэта паліталогіі МДУ імя М. В. Ламаносава і кафедрай міжнародных адносін МЭСІ. З сакавіка 2020 г. з’яўляецца прэзідэнтам факультэта сусветнай палітыкі МДУ. Надзвычайны і паўнамоцны пасол (2022).

З 2002 года — старшыня праўлення міжнароднага грамадскага фонду «Расійскі фонд міру».

З 2014 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах ЗША, краін Еўрасаюза і шэрагу іншых краін за падтрымку выкарыстання расійскіх узброеных сіл на Украіне, падтрымку анэксіі Крыма і ўварвання Расіі ва Украіну.

У 2018 годзе стаў цэнтральным фігурантам першага ў гісторыі Дзярждумы РФ сексуальнага скандалу, які шырока асвятляўся ў расійскай і міжнароднай прэсе і стаў прычынай салідарнага «байкоту» дэпутата шэрагам СМІ.

У 2022 годзе быў адным з прадстаўнікоў Расіі на расійска-ўкраінскіх перамовах пасля расійскага ўварвання ва Украіну.

Кандыдат у прэзідэнты Расіі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года ад партыі «ЛДПР».

Зноскі