Павел Паўлавіч Санковіч

Павел Паўлавіч Санковіч (нар. 29 чэрвеня 1990, Гродна, БССР, СССР) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Павел Санковіч
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Павел Паўлавіч Санковіч
Спецыялізацыя плаванне
Нарадзіўся 29 чэрвеня 1990(1990-06-29) (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Рост 1,82 м
Вага 75 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грамадская дзейнасць правіць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[1].

Дасягненні правіць

Бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы 2011 на «кароткай вадзе» на дыстанцыі 100 м на спіне. Срэбраны прызёр Чэмпіянату Свету 2008 сярод юніёраў на дыстанцыі 50 м на спіне, бронзавы прызёр Чэмпіянату свету 2008 сярод юніёраў на дыстанцыі 50 м батэрфляем. Рэкардсмен Беларусі на дыстанцыі 50 м і 100 м на спіне, 100 м батэрфляем.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыях 100 м батэрфляй (34 месца з 43-х) і 100 м на спіне (18 месца з 43-х)[2].

Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2014 года на дыстанцыі 100 м батэрфляем[3].

Бронзавы прызёр чэмпіянату свету на кароткай вадзе 2016 года на дыстанцыі 50 м на спіне і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м.

Чэмпіён Беларусі 2016 года на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем. Срэбраны прызёр у камбінаванай эстафеце 4 × 100 м. Бронзавы прызёр на дыстанцыі 100 м на спіне[4].

Зноскі

Спасылкі правіць