Павел Сяргеевіч Гейзлер

Павел Сяргеевіч Гейзлер (нар. 20 сакавіка 1937, Ленінград, Расія) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1992), прафесар (1995).

Павел Сяргеевіч Гейзлер
Дата нараджэння 20 сакавіка 1937(1937-03-20) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (інжынерна-эканамічны факультэт, 1960).

Працаваў на Лудзенскай лясной прамысловай гаспадарцы (Латвія; 1960—1961, інжынер-эканаміст), Карэльскім навукова-даследчым інстытуце лясной прамысловасці (1961—1972, старшы навуковы супрацоўнік), Карэльскім філіяле АН СССР (1972—1982, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1982 — прафесар кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці, у 1993—1996 — загадчык кафедры кіравання і арганізацы вытворчасці), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1996, прафесар кафедры рэгіянальнага кіравання, кафедры эканомікі прадпрымальніцтва, кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў).

Навуковыя інтарэсы: развіццё і размяшчэнне лесапрамысловай вытворчасці; комплекснае выкарыстанне драўнянай сыравіны; мадэляванне эканамічных і кіраўніцкіх задач; функцыянаванне прадпрыемстваў ва ўмовах рыначнай эканомікі.

Бібліяграфія правіць

  • Методы формирования и развития территориальных лесопромышленных комплексов : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Гейзлер Павел Сергеевич. ― Ленинград, 1991.
  • Экономическое обоснование внутрирайонного размещения производства древесных плит (на примере Карельской АССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.05 / Гейзлер Павел Сергеевич. ― Ленинград, 1972.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гейзлер Павел Сергеевич // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 89—90.
  • Гейзлер Павел Сергеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 39.
  • К 50-летию научно-педагогической деятельности : [Гейзлер П. С.] // Вести Института предпринимательской деятельности. — 2011. — № 2. — С. 56—57.