Павел Трацяк
Павел Трацяк (1 мая 1974, Гродна) — музыка, гітарыст, удзельнік гурта «J:морс». З 2014 па 2020 гады гітарыст гурта «Brutto». У 2016—2020 гадах гітарыст і бэк-вакаліст гурта «Ляпіс-98».
Павел Трацяк | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1974 (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, гітарыст |
Інструменты | гітара |
Калектывы | «J:морс», «Мантана», «Brutto», «Ляпіс-98» |
Біяграфія
правіцьУ 1994 годзе скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча па класе гітары. У 1999 годзе — Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе гітары. З 1999 па 2002 гады працаваў выкладчыкам.
На сцэне пачаў выступаць яшчэ ў школе. Дэбютаваў на сур’ёзным узроўні ў якасці гітарыста гурта «Мантана» (2000—2002 гг.), куды яго прывёў на замену сабе Раман Арлоў. Там жа граў Дзяніс Варанцоў.
З групай «J:морс» Трацяк пачаў супрацоўнічаць у якасці сесійнага музыкі яшчэ ў 2005 годзе, падчас запісу альбома «Апрель» (песні «Апрель», «Снилось»). Супрацоўніцтва працягнулася на альбомах «Босиком по мостовой» (2006) і «Адлегласць» (2007). Нязменным удзельнікам групы стаў падчас працы над альбомам «Аквамарын» (2009).