«Манта́на» (бел.: Мантана) — беларуска-расійскі рок-гурт, заснаваны ў 1999 годзе ў Мінску[2]. Заснавальнік, лідар гурта, салістка, кампазітар, аўтар песень Алеся Берулава.

Мантана
Жанры Рок
Поп-рок
Гады 19992003
2016 — па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Руская
Лэйблы Дети солнца[1]
Союз
Склад Алеся Берулава
Аляксандр Калпакоў
Іван Сцяпанаў
Дзмітрый Матыцын
Дзмітрый Рэзвікаў
Іншыя
праекты
Merry Poppins
mantana.top

Гісторыя гурту

правіць

Гурт заснаваны студэнткай Беларускага ўніверсітэта культуры Алесяй Берулавай. Яна паступіла ва ўніверсітэт у 1989 годзе і навучалася на факультэце «Рэжысура масавых свят», дзе пазнаёмілася з Яўгенам Калмыковым (будучым прадзюсарам гурта «Ляпис Трубецкой» і «Мантана»), Аляксеем Радзівілавым (адміністратарам клуба «Реактор»), Маратам Грынгаўзам (будучым канцэртным дырэктарам «Ляпис Трубецкой»). Пасля першага курсу Алеся кідае вучобу і з’язджае да бацькоў у Германію. Праз год аднаўляецца на другі курс, дзе навучаецца на адным курсе з Сяргеем Міхалком (лідарам гурта «Ляпис Трубецкой»). Пазней Алеся Берулава перавялася на эстрадны вакал. Праз два гады Алеся зусім спыніла навучанне ва ўніверсітэце, зразумеўшы, што навучанне не прыносіць ёй жаданых вынікаў. Алеся жадала вучыцца спяваць, але застаўшыся без сродкаў на існаванне, ёй прыйшлося адправіцца ў Германію выконваць на вуліцах народны фальклор пад гітару. Паколькі досвед прынёс станоўчы вынік, у наступны раз Алеся прыязджае ў Гамбург разам з роднай сястрой Марынай Берулавай.

У Гамбургу Алеся і Марына Берулава практыкаваліся ў вакале, выконвалі песні на вуліцах і ў клубах з гітарай і тамбурынам. Рэпертуарам для іх служылі напісаныя Алесяй песні, а таксама народны фальклор. Пасля аднаго з такіх выступаў сястры вярталіся дахаты. Да іх падышлі двое прадстаўнікоў моладзевага часопіса «Yo Yo» і спыталі дазвол сфатаграфаваць іх. А ўжо на наступны дзень прапанавалі сёстрам супрацоўніцтва. Так Алеся і Марына Берулава сталі працаваць мадэлямі. Яны працавалі імі яшчэ некаторы час, але дзяўчыны вырашылі ў 1998 годзе вярнуцца ў Мінск.

У Мінску яны з сябрамі музыкантамі запісалі дэма-альбом. Алеся Берулава прынесла яго Яўгенію Калмыкову і праз пару месяцаў з’явіўся рок-гурт «Мантана». Набор каманды быў нестандартным, спачатку знайшлі дырэктары Антона Азізбекяна, а потым музыкантаў. Назва гурта з’явілася шмат раней, чым сам калектыў. Слова «Мантана» ўжывалася Алесяй Берулавай яшчэ ў падлеткавым мінулым, для апісання ўсяго пазітыўнага ў яе жыцці. Апроч Алесі Берулавай ў склад гурта ўвайшлі бэк-вакалістка Марына Берулава (родная сястра Алесі), гітарыст Павел Трацяк (стаў удзельнікам гурта замест гітарыста Рамана Арлова), бас-гітарыст Алег Усціновіч «Паганіні» (экс. «Ляпис Трубецкой»), клавішнік Дзяніс Варанцоў і ўдарнік Аляксей Любавін. Гурт склаў доўгатэрміновы кантракт са студыяй «Союз». 20 снежня 2000 года выйшаў дэбютны сінгл «Потому что...». Загалоўная песня прома-сінгла патрапіла ў ратацыю на «Авторадио», «Европу плюс» і шэраг іншых радыёстанцый у Расіі. Песня ўвайшла ў зборнікі папулярнай музыкі «Superhit Охота 1» і «Союз 27» студыі «Союз». У 2000 годзе на яе быў зняты першы кліп гурта, які зрэжысіравалі ўдзельнікі гурта «S.P.O.R.T.» — гітарыст Сяргей Карпаў і Рыгор Паноў[3].

У сакавіку 2001 гады выйшаў першы студыйны альбом гурта пад назвай «Маникюры». Альбом быў запісаны на маскоўскай тон-студыі «Союз». Песня «Маникюры» таксама ўвайшла ў зборнік папулярнай музыкі «Superhit Охота 2» студыі «Союз». На загалоўную песню альбома быў зняты другі кліп гурта. Кліп зрэжысіраваў Леанід Залескі[4]. Пасля выхада альбома адбыўся тур па маскоўскіх клубах. У 2001 годзе Ігар Маскаленка выканаў партыю ўдарных у песні «Маникюры» і стаў ударнікам гурта замест Аляксея Любавіна (экс. «Ляпис Трубецкой»).

У 2002 годзе Алеся Берулава, Марына Берулава і рок-гурт «Мантана» зняліся ў навагодняй тэлестужцы «Новогодние приключения или Поезд № 1». У фільме таксама здымаліся гурт «Ляпис Трубецкой», Дзмітрый Харацьян, Эдзіта П'еха і іншыя зоркі расійскай і беларускай эстрады.

У 2003 годзе рок-гурт «Мантана» спыніў сваё існаванне.

У 2004 годзе сёстрамі Алесяй і Марынай Берулавай, прадзюсарам рок-гурта «Мантана» Яўгенам Калмыковым быў створаны зусім новы праект, сінціпоп-гурт «Merry Poppins»[5].

У 2016 годзе рок-гурт «Мантана» адрадзіўся ў абноўленым складзе. Нязменным лідарам і вакалісткай групы з’яўляецца Алеся Берулава[6][7].

  • Алеся Берулава — вакал, заснавальнік і лідар гурта, кампазітар, аўтар песень
  • Аляксандр Калпакоў — гітара
  • Іван Сцяпанаў — рытм-гітара
  • Дзмітрый Матыцын — бас-гітара
  • Дзмітрый Рэзвікаў — ударнік

Былыя ўдзельнікі:

Дыскаграфія

правіць

Альбом

правіць

Відэакліпы

правіць
  • 2000 — Потому что (рэжысёры Сяргей Карпаў і Рыгор Паноў)
  • 2001 — Маникюры (рэжысёр Леанід Залескі)
  • 2016 — Песни петь (рэжысёр Вячаслаў Красакоў)

Мантана ў фільмах

правіць
  • 2002 — Новогодние приключения или Поезд № 1 (рэжысёр Уладзімір Янкоўскі)[10]

Цікавыя факты

правіць
  • У першым кліпе рок-гурта «Мантана» на песню «Потому что» (2000 год) у ролі рэжысёра зняўся вядомы акцёр кіно Аляксандр Башыраў («Асса», «Игла», «Даун Хаус» і інш.)[11].
  • Па-руску назва рок-гурту «Мантана» пішацца праз літару «а». Аднак шмат хто спрабуе правесці аналогію з вядомай маркай джынсавай адзежы «Мантана» ці са штатам ЗША Мантана, якія па-руску пішуцца пра «о» і напісаць таксама назву гурта. У такім разе салістка, лідар гурту Алеся Берулава кажа, што праверачнае слова да назвы гурта — «манты». Ёсць асаблівасці ў напісанні імёнаў і прозвішчаў некаторых удзельнікаў рок-гурта «Мантана». Імя салісткі, лідара гурта Алесі Берулавай пішацца на літару «А». Прозвішча гітарыста першага складу Паўла Трацяка пішацца без «ь» знака, насуперак правілам арфаграфіі[12].
  • Песню «Никто не увидит, никто не узнает» з альбома «Маникюры» (2001 год) сумесна напісалі Сяргей Міхалок (лідар гурта «Ляпис Трубецкой») і Алеся Берулава. Песня таксама ўвайшла ў зборнікі папулярнай музыкі «Superhit Охота 3» і «Союз 28» студыі «Союз».
  • Песні «Это не я» і «Новогодняя» з’яўляюцца саўндтрэкамі да навагодняй тэлестужкі «Новогодние приключения или Поезд № 1» (2002 год), у якім здымаліся Алеся Берулава, Марына Берулава і рок-гурт «Мантана». Песня «Новогодняя» не была выдадзена на афіцыйных выданнях гурта.
  • Кліпы рок-гурта «Мантана» ўвайшлі ў нумарныя зборнікі кліпаў папулярных выканаўцаў «Союз 27» (кліп «Потому что») і «Союз 28» (кліп «Маникюры») студыі «Союз».

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць