Павел (Цімафеенкаў)

епіскап

Епіскап Павел (свецкае імя Алег Паўлавіч Цімафеенкаў; нарадзіўся 31 сакавіка 1963, Магілёў) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап.

Епіскап Павел
Епіскап Маладзечанскі
Царква Беларускі Экзархат Рускай праваслаўнай царквы
Адукацыя
Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Алег Паўлавіч Цімафеенкаў
Нараджэнне 31 сакавіка 1963(1963-03-31) (61 год)

Узнагароды
медаль першадрукара дыякана Іаана Фёдарава

Біяграфія

правіць

У 1970-1978 гг. навучаўся ў сярэдняй школе № 9 г. Магілёва, у 1978-1981 гг. — у Магілёўскім ДПТВ-58 будаўнікоў.

У 1982-1984 гг. праходзіў тэрміновую службу ў радах Савецкай арміі.

У 1988-1991 гг. навучаўся ў Магілёўскім вучылішчы культуры імя Н. К. Крупскай.

У 1994-1998 гг. навучаўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, у 1998-2001 гг. — у Мінскай духоўнай акадэміі (кандыдат багаслоўя).

4 ліпеня 1997 г. намеснікам Успенскага Жыровіцкага манастыра епіскапам Навагрудскім і Лідскім Гурыем пастрыжаны ў манаства з імем Павел у гонар святога апостала Паўла, 12 ліпеня — рукапаложаны ў сан іерадыякана.

У перыяд навучання ў Мінскіх духоўных школах нёс послух: з лістапада 1996 г. — выкладчык і памочнік інспектара; са жніўня 1998 г. — старэйшы памочнік інспектара; з 1999 г. — загадчык Рэгенцкай школай і старэйшы памочнік інспектара (вызвалены ад пасады ў 2000 г.).

20 чэрвеня 1999 г. мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам рукапаложаны ў сан іераманаха.

У 2005 г. прызначаны на пасаду загадчыка аддзяленнем завочнага навучання Мінскіх духоўных школ.

7 чэрвеня 2006 г. узведзены ў сан ігумена.

4 лютага 2008 г. прызначаны на пасаду інспектара Мінскіх духоўных школ.

27 верасня 2012 г. узведзены ў сан архімандрыта.

Рашэннем Свяшчэннга Сінода ад 23 кастрычніка 2014 г. (журнал № 93) абраны епіскапам Маладзечанскім і Стаўбцоўскім.

Нарачоны ў епіскапа 11 лістапада 2014 г. у храме Уладзімірскай іконы Божай Маці Патрыяршай рэзідэнцыі ў Чыстым завулку ў Маскве. Хіратанісаны 2 снежня за Бажэственнай літургіяй у Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Набажэнства ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Рашэннем Сінода БПЦ ад 3 чэрвеня 2015 г. (журнал № 18) прызначаны на пасаду старшыні Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы

Спасылкі

правіць