Пагной
Пагно́й — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 22 км на паўднёвы ўсход ад горада Жыткавічы, каля вёскі Перароўскі Млынок, на пойме ракі Прыпяць[1].
Пагной | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,8 км |
Шырыня | 0,1 км |
Плошча | 0,11 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,95 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча 0,11 км², даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 3,95 км[2]. Старычнае. Берагі вышынёй да 1 м, пад хмызняком, на поўначы забалочаныя. Злучана ручаём з Прыпяццю.
Уваходзіць у склад нацыянальнага парку «Прыпяцкі».
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 55. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Припять. От Турова до Мозыря. Карта / С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 5 000 экз. (руск.)