Падарожжа на месяц (фільм, 1902)
«Падарожжа на Месяц» (фр.: Le Voyage dans la Lune) — першы навукова-фантастычны фільм у гісторыі кінематографа. Кароткаметражная фарсавая камедыя, якая парадыруе сюжэты раманаў Жуля Верна «З гарматы на Месяц» і Герберта Уэлса «Першыя людзі на Месяцы». Пастаўлена рэжысёрам Жоржам Мельесам па ўласным сцэнарыі, на створаных ім дэкарацыях, на яго прыватнай студыі і сіламі яго акцёрскай трупы.
Падарожжа на месяц![]() | |
---|---|
фр.: Le Voyage dans la Lune | |
![]() | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d], экранізацыя рамана[d], нямое кіно і кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Star Film Company[d] |
Працягласць | 16 хв. |
Краіна | |
Мова | Французская мова |
Год | 1 верасня 1902[1], 4 кастрычніка 1902[1] і 18 кастрычніка 2012[2] |
IMDb | ID 0000417 |
Сюжэт правіць
Вучоны робіць у Акадэміі даклад аб магчымасці палёту на Месяц. Пасля бурных дыскусій вырашана адправіць на Месяц экспедыцыю, для якой будуецца касмічны карабель у выглядзе снарада, які запускаецца ў космас стрэлам з велізарнай гарматы. Снарад падае на Месяц. Акадэмікі выходзяць на паверхню Месяца, мілуюцца на Зямлю і кладуцца спаць. Раніцай яны ідуць даследаваць знойдзеную пячору, дзе сустракаюць селенітаў-скакуноў (у фільме іх гралі прафесійныя акрабаты). Расправіўшыся з селенітамі пры дапамозе парасонаў, навукоўцы вырашаюць вярнуцца на Зямлю, садзяцца ў снарад, пасля чаго апошні акадэмік спіхвае снарад з края Месяца і сам заскоквае следам. Снарад падае ў акіян і шчасна даплывае да гавані. Падарожнікаў з пашанай сустракаюць суайчыннікі.
Зноскі
- ↑ а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 29 красавіка 2022.
- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001. Праверана 6 кастрычніка 2023.