Падарунак (фільм)

беларускі кароткаметражны мастацкі фільм

«Падару́нак» (руск.: Подарок) — беларускі незалежны кароткаметражны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Гарыкам Вяпшкоўскім у 2014 годзе.[1]

ПадарунакM:
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Працягласць 19 хв.
Бюджэт 500 $
Краіна
Мова руская
Год 2014

У сям’і герояў некалькі гадоў таму загінула мама, і на выхаванне бацькі засталося двое падлеткаў: сын і дачка. Кожны свой дзень нараджэння сын пытаўся ў таты, што той яму падорыць на 18-годдзе. Бацька кожны раз адказваў жартам: «Давай дажывем да 18-ці, потым пагаворым». Да сваіх 17-ці гадоў хлопец пачаў злоўжываць алкаголем, стаў таксікаманам. Акрамя гэтага, у сям’і падрастае дачка, на якую звалілася ўся праца па хаце. Хоць ёй хочацца купіць касметыку і модную вопратку, схадзіць у клуб са аднагодкамі, але яна не можа сабе гэтага дазволіць. З-за сваёй алкагольнай залежнасці і таксікаманіі сын трапляе ў лякарню з невылечным захворваннем сэрца. Вылечыць яго можна толькі адным спосабам — пры дапамозе перасадкі органа…

Акцёры

правіць
Акцёр Роля
Сяргей Шымко тата
Дзмітрый Давідовіч сын
Гражына Быкава дачка
Наталля Халадовіч маці
Яўгенія Задора

Здымачная група

правіць
  • аўтар сцэнарыя, аператар, рэжысёр — Гарык Вяпшкоўскі
  • кампазітар — Віталь Суддзін
  • гукарэжысёр — Ксенія Каральчук
  • мантаж — Гарык Вепшкоўскі
  • памочнік рэжысёра — Яўгенія Задора
  • асістэнт рэжысёра — Таццяна Баравік
  • запіс гука на пляцоўцы — Юрый Бурш, Ксенія Каральчук
  • мастак па грыму — Таццяна Баравік

Здымкі

правіць

Здымкі фільма праходзілі ў Брэсце цягам трох дзён. Бюджэт фільма склаў 500 долараў ЗША.[2]

Крыніцы

правіць
  1. "Брестчанин снял короткометражный фильм за одну зарплату"(руск.). TUT.BY. 27 лістапада 2014. Архівавана з арыгінала 1 красавіка 2020. Праверана 2020-03-16.
  2. Короткометражный фильм "Подарок" брестчанин снял за одну зарплату (видео) (руск.). БрестСИТИ (27 ноя). Праверана 19 сакавіка 2020.

Спасылкі

правіць