Гарык Вяпшкоўскі

беларускі акцёр

Гарык Вяпшкоўскі (16 студзеня 1985, Брэст — 31 сакавіка 2020) — беларускі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, аператар, мантажор.

Гарык Вяпшкоўскі
Дата нараджэння 16 студзеня 1985(1985-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 2020(2020-03-31) (35 гадоў)
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, кінасцэнарыст, аператар-пастаноўшчык, мантажор
IMDb ID 4141544

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Брэсце 16 студзеня 1985 года. Скончыўшы Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р. Шырмы па спецыяльнасці «Тэатральнае мастацтва. Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно», выступаў на сцэне мясцовага акадэмічнага тэатра драмы.

З 2005 года здымаўся ў серыялах і фільмах. Сярод яго прац — «Брэсцкая крэпасць» (2010), «Зваротны бок Месяца» (2012), «Старэйшая сястра» (2013), «Натура, якая сыходзіць» (2013), «Непадкупны» (2015), «Вакальна-крымінальны ансамбль» (2018) і інш.[1]

У 2010 годзе акцёр з’явіўся на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. У 2014 годзе зняў кароткаметражны фільм «Падарунак»[2], а таксама выступіў у якасці аператара кароткаметражнага фільма «Выпрабаванне».

У 2018 годзе Г. Вяпшкоўскі прыйшоў у Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр[2].

Раптоўна памёр у Брэсце, куды прыехаў да бацькоў, 31 сакавіка 2020 года.

Фільмаграфія

правіць

Як акцёр

правіць

Як аператар

правіць

Як рэжысёр

правіць

Зноскі