Падгаі (гарадзішча)

Падгаі — археалагічны помнік каля вёскі Падгаі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,5 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе возера Аржаніца.

Гарадзішча
Падгаі
Краіна  Беларусь
Вёска Падгаі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В00040шыфр 213В00040

Апісанне правіць

Мясцовая назва Гарадок. Займае паўночную частку марэннай грады, якая ўпіраецца ў раку. Памер выцягнутай з поўдня на поўнач пляцоўкі 90×30 м, вышыня над поймай 6-7 м. З усходу ўмацавана валам (ніжэй за пляцоўку) вышынёй 2 м, даўжынёй каля 30 м і ровам глыбінёй 2 м, шырынёй 7 м. З паўночнага боку гарадзішча — рэшткі вала вышынёю да 0,5-0,7 м і 2 тэрасападобныя выступы, якія абрываюцца рэчкай.

Выявіў у 1967 годзе Г. В. Штыхаў, даследаваў у 1973 годзе М. А. Ткачоў, у 1981 годлзе Л. У. Дучыц. Культурны пласт у паўднёвай частцы пляцоўкі 1,1 м. Знойдзены кавалкі ляпной керамікі, попел і вуголле. Адносіцца да ранняга жалезнага веку.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Літаратура правіць

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.