Падзенне ракі — фізічная велічыня, выкарыстоўваецца для характарыстыкі ракі. Сэнс падзення — абсалютная вышыня вытоку (найвышэйшы пункт) мінус абсалютную вышыню вусця (найніжэйшы пункт). Падзенне ракі вымяраецца ў метрах.

Прымяненне правіць

Падзенне ракі выкарыстоўваецца пры праектаванні розных гідратэхнічных збудаванняў на рэках, навукоўцамі пры апісанні і аналізу рэк, для вылічэння патэнцыяльнай энергіі ракі.

Патэнцыяльная энергія ракі моцна залежыць ад падзення (чым больш падзенне, тым больш энергія).

Прыклад вылічэння правіць

Вылічым падзенне для ракі Лоа — самай доўгай ракі Чылі.

Выток ракі (схілы вулкана Міньё) — 4277 м, вусце ракі (узровень Ціхага акіяна) — 0 м.

Падзенне = выток (4277 м) — вусце (0 м) = 4277 м.

Спасылкі правіць