Падліпцы
Падлі́пцы[1] (трансліт.: Padlipcy, руск.: Подлипцы) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Лакнея. Уваходзіць у склад Сяражскага сельсавета.
Вёска
Падліпцы
| ||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьГісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьВядома з 1754 года як вёска ў Наваградскім павеце Наваграсдкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Слуцк, уласнасць Радзівілаў, 6 двароў. Сустракалася таксама назва Падліп’е[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1793 годзе 29 сямей атрымалі жыта з грамадскага магазіна.
У 1795 годзе ўласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла. Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра . Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна Львом (Людвігам). У 1858 годзе ўласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна , сына Стэфаніі і Льва.
Пасля 1861 года ў Слуцкай воласці Слуцкага павета, вёска адносілася да праваслаўнага Слуцкага Мікалаеўскага прыходу[4]. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы была школа граматы, магазін, капліца. У 1901 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа.
- Падліпцы на здымках Мікалая Магілянскага, 1902 г.
-
Гумно.
-
Хата.
-
Хата беднага селяніна.
-
Вуліца ў святочны дзень.
Найноўшы час
правіцьЗ лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Доўбар-Мусніцкага, потым войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Падліпцаў атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і кастрычніку — лістападзе 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У гэты час Случчына была адным з цэнтраў беларускага нацыянальнага руху, землі былі ахоплены антысавецкімі выступленнямі[6]. У лістападзе — снежні 1920 года землі былі ахоплены антысавецкім Слуцкім паўстаннем[7].
2 траўня 1921 года ў будынку колішняга хлебазапаснага магазіна былі пастаўлены спектаклі «Пашыліся ў дурні» паводле Марка Крапіўніцкага і «Слуцкая варона» паводле Міхася Кудзелькі (Чарота)[8]. У 1923 годзе адкрыта 4-гадовая школа. З 17 ліпеня 1924 года ў Слуцкім раёне і Слуцкай акрузе. З 20 жніўня 1924 года ў Сяражскім сельсавеце. З 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскай акрузе, з 21 чэрвеня 1935 года зноў у Слуцкай акрузе.
У 1929 годзе праведзена прымусовая[9] калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны Маяк 2», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 32 сям’і, было 225 дзесяцін раллі, 50 дзесяцін сенажаці, працаваў вятрак. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 30 чэрвеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 20 верасня 1944 года да 8 студзеня 1954 года ў Бабруйскай вобласці. У 1961 годзе была далучана вёска Чапечкі, у 1966 годзе — Манькава.
- Падліпцы на здымках Вячаслава Косткі, 1905 г.
-
Хата.
-
Селянін з дзяўчынкай.
-
Віццё вяроўкі.
-
Віццё вяроўкі.
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіць- Курганны могільнік. За 1 км на ўсход ад вёскі.
Вядомыя асобы
правіць- Павел Сцяпанавіч Жук (1899—1924) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху, публіцыст, аграном.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Яшкін І. Я. 1971.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 285.
- ↑ Дапаможнік . helper.archonline.by. Праверана 6 лютага 2025.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 21—22.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 22.
- ↑ Весткі з Савецкай Беларусі // Наша Думка : газэта. — Вільня: 1921. — № 22. — С. 5.
- ↑ З успамінаў Івана Барцэвіча, урача-неўролага, ураджэнца в. Падліпцы Слуцкага раёна . Синодальный отдел религиозного образования и катехизации (21 чэрвеня 2022). Праверана 6 лютага 2025.
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 114.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 213.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 6 лютага 2025.
Літаратура
правіць- Падліпцы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 384—385. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Яшкін І. Я. Ліпняк // Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. / Рэд. М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1971. — С. 106—107. — 256 с. — 2 800 экз.
- Podlipcy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 427.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падліпцы