Падэрборнскі ўніверсітэт
Падэрборнскі ўніверсітэт (ням.: Universität Paderborn) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Падэрборн.
Падэрборнскі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Paderborn | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität Paderborn |
Міжнародная назва | англ.: Paderborn University |
Заснаваны | 1972 |
Студэнты | 20 316[1], 12 617[1], 12 400[1], 12 608[1], 13 220[1], 13 559[1], 13 897[1], 13 427[1], 14 485[1], 13 937[1], 13 092[1], 13 023[1], 14 321[1], 15 008[1], 17 301[1], 18 551[1], 19 312[1], 19 728[1], 19 897[1], 20 265[1], 20 381[1], 20 323[1], 19 985[1] і 19 110[1] |
Размяшчэнне | Падэрборн |
Сайт | uni-paderborn.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка правіць
Універсітэт - адзін з чатырнаццаці дзяржаўных даследчых універсітэтаў у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія ў Германіі. Ён быў заснаваны ў 1972 годзе. 20 000 студэнтаў былі залічаны ва ўніверсітэт у зімовы семестр 2016/2017 года. Прапануе 62 праграмы навучання.
Ва ўніверсітэце ёсць некалькі лаўрэатаў прэміі імя Готфрыда Вільгельма Лейбніца, якая прысуджаецца Нямецкім даследчым фондам. Універсітэт цесна супрацоўнічае з Інстытутам Хайнца Ніксдорфа, Цэнтрам паралельных вылічэнняў Падэрборна і двума Інстытутамі Фраўнгофера для даследаванняў у галіне інфарматыкі, матэматыкі, электратэхнікі і квантавай фатонікі.
У 2018 годзе ў Інстытуце Хайнца Ніксдорфа ўніверсітэта быў дасягнуты сусветны рэкорд па аптычнай перадачы дадзеных з хуткасцю 128 гігабіт у секунду. Акадэмічны рэйтынг сусветных універсітэтаў 2018 года, вядомы як "Шанхайскі рэйтынг", паставіў гэты ўніверсітэт у на 50-75 месца ў свеце па напрамку "Матэматыка".
Факультэты правіць
- Факультэт культуралогіі
- Эканамічны факультэт
- Факультэт прыродазнаўства
- Машынабудаўнічы факультэт
- Факультэт электратэхнікі, інфарматыкі і матэматыкі
Зноскі
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падэрборнскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы