Пажар у Гомелі (1581)
Пажар 1581 года ў Гомелі – пажар, які здарыўся 5 мая 1581 года ў старосцінскім Гомелі, эпізод часоў Лівонскай вайны.
Прычыны і меркаваны маштаб пажару
правіцьПажар стаў вынікам нападу на Гомель нявызначанага падраздзялення маскоўскага войска, жаўнеры, якога «до замку неведоме ночью пришедша, на место ударили, и место огнем выпалили»[1]. Са сведчанняў відавочцаў вынікае, што пажар быў учынены наўмысна па «запаленю места»[1], якое, па ўсім відаць, было знішчана цалкам («место наше Гомейское все огнем выпалили»[2]). Уласна замак ад агню не пацярпеў, паслужыўшы прыстанішчам для жыхароў места, якія шукалі паратунку ад навалы. Між пацярпелых быў святар гомельскай Спаскай царквы Сысой Ерафеевіч, які «заледве сам з жоною и з детьми своими до замку убег»[1]. Пажарам знішчыла яго дом з усёй маёмасцю і «правами церковными», г.зн. дакументамі, што пацвярджалі гаспадарскія зямельныя наданні і прывілеі Спаскай царкве[1]. У такім жа становішчы апынуўся і святар гомельскай Мікольскай замкавай царквы Мікіта Панковіч[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Запись в служебных книгах Гомельского замка о гибели грамот храма святого Спаса во время нападения на Гомель московских войск (из рукописного архива И.И. Григорович) // Макушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — Гомель : РУП «Центр научно-технической и деловой информации», 2002. — С. 200.
- ↑ а б Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археогр. комиссией. — Санкт-Петербург : Тип. 2-го отд-ния Собств. е. и. в. канцелярии, — 1848. — Т. 3 – С. 283, 284.