Пажар у Нацыянальным музеі Бразіліі
Пажар у Нацыянальным музеі Бразіліі — пажар 2 верасня 2018 года ў палацы Сан-Крыставан (Рыа-дэ-Жанейра), дзе размяшчаўся Нацыянальны музей Бразіліі. У музеі захоўвалася больш за 20 мільёнаў прадметаў, з якіх, па папярэдніх ацэнак, дзевяць дзясятых былі знішчаны агнём. Прычына ўзгарання, якое адбылося каля 19:30 па мясцовым часе (23:30 UTC), па стане на 12 верасня не ўстаноўлена.

Пажар
правіцьПажар ахапіў усе тры паверхі будынка[1][2]. Людзі не пацярпелі, але агонь імкліва знішчыў практычна ўсю калекцыю, якая налічвала да 20 млн экспанатаў. Згодна з заявамі ўладаў, прычынай пажару стала халатнасць. Трагедыі можна было пазбегнуць, калі б прапанаваны раней праект рэарганізацыі музея ўдалося ажыццявіць. Супрацоўнікі музея раней неаднаразова скардзіліся на скарачэння фінансавання і тое, што руйнуецца будынак музея. У чэрвені гэтага ж года музей адзначыў сваё 200-годдзе[2][3].
Наступствы
правіцьМузей валодаў адной з найбуйнейшых калекцый у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, якая складась з жывёл, насякомых, мінералаў, індзейскага посуду, егіпецкіх і паўднёваамерыканскіх мумій і старажытнасцяў, археалагічных артэфактаў, метэарытаў, акамянеласцяў і многіх іншых экспанатаў. Сярод іх былі прадстаўлены старажытнаегіпецкія фрагменты рэльефных малюнкаў, маскі, статуэткі бажаствоў з бронзы, каменя і дрэва, скрынкі для канопаў, алебастравая чары, пахавальныя конусы, ўпрыгажэнні, амулеты і іншае[4][5]. У экспазіцыю ўваходзіў шкілет старажытнай жанчыны, які налічвае 12 тысяч гадоў і які з'яўляўся найстаражытным шкілетам чалавека, калі-небудзь знойдзеных на амерыканскім кантыненце[3].
Прэзідэнт Бразіліі Мішэль Тэмер палічыў пажар «незлічонай» стратай гістарычнай і культурнай спадчыны краіны[6][7].
Мэр Рыа-дэ-Жанейра Марцэла Крывела заклікаў аднавіць з попелу, узнавіць хай і ў копіях экспанаты, якія захаваюць памяць аб каралеўскай сям'і, якая падарыла народу Бразіліі незалежнасць, імперыю і канстытуцыю[8]. Бразільскі палітык і грамадскі дзеяч Марына Сілва назвала пажар лабатаміяй бразільскай памяці[7]. Археолаг Захі Хавас нагадаў аб неабходнасці рэпатрыяцыі егіпецкіх артэфактаў і заклікаў ЮНЕСКА правесці кантроль над музеямі, каб выявіць, ці дастаткова ў цэласці і надзейна ўтрымліваюцца ў іх артэфакты[9].
Навіна аб пажары імкліва абляцела Рыа-дэ-Жанейра. Сотні абураных жыхароў сабраліся каля брамы будынка музея, які астываў, раніцай панядзелка[10].
Студэнты музейнай справы з Федэральнага універсітэта Рыа-дэ-Жанейра заклікалі людзей дасылаць любыя фатаграфіі і відэа знішчанай калекцыі музея. За гадзіну яны атрымалі каля 14 тысячаў відэа, фатаграфій і малюнкаў экспанатаў[11].
12 верасня 2018 года абвешчана аб плане па засцяроге руінаў музея, які прадугледжвае[12]:
- узвядзенне драўлянай канструкцыі вакол музея для яго засцярогі,
- умацаванне будынка ад пагрозы апоўзня,
- шырокі навес для абароны ад дажджу,
- модульныя будынкі на прылеглай тэрыторыі, у якіх размесцяцца часовымя лабараторыі,
- выдаткі ў памеры 10 мільёнаў бразільскіх рэалаў.
Зноскі
- ↑ "Фото: Сгорело всё: Бразилия лишилась Национального музея страны". Газета.Ru. 2018-09-03. Праверана 2018-09-03.
- ↑ а б "Сгорел Национальный музей Бразилии". Meduza [руская]. 2018-09-03. Праверана 2018-09-03.
- ↑ а б "В Рио-де-Жанейро сгорел Национальный музей Бразилии". Русская служба Би-би-си. 2018-09-03. Праверана 2018-09-03.
- ↑ Barkos, Margaret Marchiori. Egiptomania - O Egito no Brasil. — São Paulo: Paris Ed, 2004. — С. 31–35. — 190 с. — ISBN 8572442618.
- ↑ Brancaglion Junior, Antonio. Revelando o Passado: estudos da coleção egípcia do Museu Nacional / Fábio de Souza & Bustamente, Regina. — Memoria & festa. — Rio de Janeiro: Mauad Editora, 2007. — С. 75–80.
- ↑ "Incêndio no Museu Nacional: veja a repercussão". G1 [бразільская партугальская]. 2018-09-02. Праверана 2018-09-17.
- ↑ а б Dom Phillips. Brazil museum fire: ‘incalculable’ loss as 200-year-old Rio institution gutted (англ.). the Guardian (3 верасня 2018). Праверана 17 верасня 2018.
- ↑ With the flames barely out, the finger-pointing begins as massive fire engulfs famed Rio museum . Associated Press. latimes.com (3 верасня 2018). Праверана 17 верасня 2018.
- ↑ "Sociedade que edita a National Geographic quer ajudar Museu Nacional". Agência Brasil [бразільская партугальская]. 2018-09-06. Праверана 2018-09-17.
- ↑ "Brazil museum fire: Outrage grows as government blamed for 'tragic' blaze". SBS News [брытанская англійская]. 2018-09-03. Праверана 2018-09-17.
- ↑ Dom Phillips. Project to salvage images of collection lost in fire as Brazil mourns museum (англ.). the Guardian (12 верасня 2018). Праверана 17 верасня 2018.
- ↑ "Museu Nacional é cercado com tapumes dez dias após incêndio - Agência Estado - UOL Notícias". UOL Notícias [бразільская партугальская]. Праверана 2018-09-17.
Спасылкі
правіць- У Бразіліі згарэў Нацыянальны музей. Знішчаны каштоўныя экспанаты — навіна ў выкладзе Бі-бі-сі.