Палац Сан-Крыставан (парт.: Paço de São Cristóvão, таксама вядомы як Імператарскі палац) — палац, размешчаны ў парку Кінта-да-Боа-Віста ў горадзе Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія). Палац Сан-Крыставан — былая рэзідэнцыя імператараў Бразіліі. Цяпер тут размяшчаецца Нацыянальны музей Бразіліі.

Славутасць
Палац Сан-Крыставан
Paço de São Cristóvão.jpg
22°54′21″ пд. ш. 43°13′34″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1803

Від на палац у Кінта-да-Боа-Віста перад яго класіцыстычнай рэканструкцыяй.

ГісторыяПравіць

 
Фасад палаца
 
Статуя імператара Педру II перад палацам.

У пачатку XIX стагоддзя тэрыторыя вядомая як Кінта-да-Боа-Віста належала Эліашу Антоніу Лопешу, багатаму партугальскаму купцу, які пабудаваў у 1803 годзе сядзібу на версе ўзгорка. Калі партугальскі каралеўскі двор пераехаў у Бразілію ў 1808 годзе, Эліаш Антоніу Лопеш падарыў сваю сядзібу прынцу-рэгенту Жуану VI. Жуан VI ацаніў падарунак і падоўгу заставаўся ў ёй.

Партугальская каралеўская сям'я жыла ў Імператарскім палацы з моманту іх прыбыцця ў Рыа-дэ-Жанейра ў 1808 годзе. Для лепшага іх размяшчэння ў 1819 годзе Жуан VI загадаў перабудаваць сядзібу, ператварыўшы яе ў каралеўскі палац. Займаўся рэканструкцыяй, якая завяршылася ў 1821 годзе, англійскі архітэктар Джон Джонстан. Перад палацам Джонстан усталяваў дэкаратыўны порцік, які быў падораны ад імя Англіі Бразіліі Х'ю Персі, 2-м герцагам Нартумберлэнда.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Бразіліі ў 1822 годзе, палац стаў рэзідэнцыяй імператара Бразіліі Педру I. Рэканструкцыя і пашырэнне палаца праводзіліся партугальскім архітэктарам Мануэлем да Коштай (1822-1826), працягнутыя французскім архітэктарам Пэдра Жазэ Пезератам (1826-1831), які лічыцца аўтарам канчатковага аблічча будынка. Ён усталяваў новую вежу з левага боку ад галоўнага фасада, а таксама дабудаваў трэці паверх палаца. Працы над палацам былі працягнутыя пасля 1847 года бразільскім мастаком Мануэлем дэ Араужа Порту-алегрэ, які надаў гармонію фасаду будынка, далей над палацам Сан-Крыставан працаваў немец Тэадор Маркс (1857-1868). Італьянскі мастак Марыё Брагальдзі ўпрыгожыў мноства пакояў палаца, уключаючы Тронную залу і Пакой для прыёму паслоў, карцінамі з прыёмам падманкі.

Пасля вяселля Педру I і прынцэсы Марыі Леапальдзіны Аўстрыйскай у 1817 годзе імператарская пара жыла ў палацы. Тут жа нарадзілася будучая каралева Партугаліі Марыя II, а таксама будучы імператар Бразіліі Педру II. Імператрыца Марыя Леапальдзіна памерла ў сценах палаца ў 1826 годзе.

Педру II, будучы імператар, вырас і атрымаў адукацыю ў палацы, а ў 1869 годзе загадаў рэканструяваць яго сады. Французскаму садоваму дызайнеру Агусту Франсуа Мары Глазіу быў даручаны гэты праект, у які ўваходзіла стварэнне маляўнічых азёр, масткоў, пячор і будынкаў, якія пераймаюць антычнасць, прытрымліваючыся рамантычнай модзе таго часу. Дзеці Педру II таксама нарадзіліся ў палацы Сан-Крыставан, уключаючы Ізабэлу Бразільскую, якая адмяніла рабства ў Бразіліі ў 1888 годзе.

 
Стан палаца пасля пажару

Пасля абвяшчэння рэспублікі ў 1889 годзе імператарская сям'я пакінула краіну і палац са сваімі садамі апусцеў.

У 1891 г. будынак палаца выкарыстоўваўся бразільскімі палітыкамі як месца напісання Першай канстытуцыі Бразіліі.

У 1892 годзе дырэктар Нацыянальнага музея ў Рыа-дэ-Жанейра дамогся яго пераезду з будынка Кампу-дзі-Сантана ў палац Сан-Крыставан. Ранейшае ўнутранае ўбранне палаца перастала існаваць, але яго адноўленыя дэталі можна ўбачыць у розных музеях Бразіліі, да прыкладу адноўленую Тронную залу ў Імператарскім музеі ў горадзе Петропаліс.

Палац моцна пашкоджаны агнём у выніку пажару 2 верасня 2018 года.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.

СпасылкіПравіць