Мішэл Тэмер
Мішэ́л Міге́л Элі́яс Тэ́мер Лулі́а (парт.: Michel Miguel Elias Temer Lulia; 23 верасня 1940, Тыетэ, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адвакат, доктар юрыдычных навук, старшыня Партыі бразільскага дэмакратычнага руху. З 2011 года займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Бразіліі, а пасля імпічменту прэзідэнту Дылме Русеф у жніўні 2016 года стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны і 37-м кіраўніком дзяржавы.
Мішэл Мігель Эліяс Тэмер Луліа парт.: Michel Miguel Elias Temer Lulia | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
31 жніўня 2016 — 1 студзеня | ||||
Віцэ-прэзідэнт | няма | |||
Папярэднік | Дылма Русеф | |||
Пераемнік | Жаір Балсанару | |||
| ||||
1 студзеня 2011 — 31 жніўня 2016 Выконваючы абявязкі прэзідэнта: 12 мая 2016 – 31 жніўня 2016 | ||||
Прэзідэнт | Дылма Русеф | |||
Папярэднік | Жазэ Аленкар | |||
Пераемнік | Хамільтан Маўраў (абраны) | |||
| ||||
2 лютага 2009 — 17 снежня 2010 | ||||
Папярэднік | Арлінда Чынагліа | |||
Пераемнік | Марка Мая | |||
5 лютага 1997 — 14 лютага 2001 | ||||
Папярэднік | Луіс Эдуарду Магальяйнс | |||
Пераемнік | Аэсіа Нэвес | |||
| ||||
9 верасня 2001 — 5 красавіка 2016 | ||||
Папярэднік | Джадэр Барбалу | |||
Пераемнік | Рамэра Джука | |||
| ||||
6 красавіка 1994 — 30 снежня 2010 | ||||
16 сакавіка 1987 — 1 лютага 1991 | ||||
| ||||
6 студзеня 1993 — 27 лістапада 1993 | ||||
Губернатар | Луіс Антоніу Флеры Фільху | |||
Папярэднік | Паулу дэ Тарсу Мендонджу | |||
Пераемнік | Одыр Порту | |||
8 кастрычніка 1992 — 31 снежня 1992 | ||||
Губернатар | Луіс Антоніу Флеры Фільху | |||
Папярэднік | Педру Франку дэ Кампус | |||
Пераемнік | Паўлу дэ Тарсу Мендоса | |||
31 снежня 1984 — 14 лютага 1986 | ||||
Губернатар | Франку Мантору | |||
Папярэднік | Мігель Рэале Джуніар | |||
Пераемнік | Эдуарду Муйлаэрт | |||
Партыя | Партыя бразільскага дэмакратычнага руху | |||
Адукацыя | ||||
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук[d] | |||
Дзейнасць | палітык, адвакат, паэт | |||
Веравызнанне | Мараніцкая каталіцкая царква | |||
Нараджэнне | 23 верасня 1940[1][2][3] (80 гадоў) | |||
Жонка | Marcela Temer[d] і Maria Célia de Toledo[d] | |||
Дзеці | Maristela Temer[d] і Michelzinho[d] | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
БіяграфіяПравіць
Сям’я Тэмера паходзіць з паўночна-ліванскай вёскі Бтаабура, размешчанай непадалёк ад горада Трыпалі і населенай пераважна хрысціянскім насельніцтвам. Такім чынам, ён з’яўляецца другім віцэ-прэзідэнтам Бразіліі ліванскага паходжання пасля Жазэ Марыі Алкміна.
Мішэль Тэмер скончыў Юрыдычны факультэт універсітэта Сан-Паўлу. У 1983 годзе быў прызначаны генеральным пракурорам горада, затым узначальваў сакратарыят па грамадскай бяспецы ў прэфектуры.
З 1987 па 2010 год Тэмер шэсць разоў абіраўся дэпутатам ад штата Сан-Паўлу. Больш за тое, у 1997—2001, а таксама 2009—2010 гады ён быў спікерам Палаты дэпутатаў краіны.
З 2001 года Тэмер узначальвае Партыю бразільскага дэмакратычнага руху.
17 снежня 2010 года Тэмеру давялося пакінуць Палату дэпутатаў у сувязі з яго выбраннем віцэ-прэзідэнтам Бразіліі.
12 мая 2016, пасля пачатку працэдуры імпічмента прэзідэнта Дылмы Русеф, прызначаны в. а. Прэзідэнта Бразіліі[4].
Зноскі
- ↑ Michel Temer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michel Temer // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michel Miguel Elias Temer Lulia // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Мішэл Тэмер уступіў на пасаду прэзідэнта Бразіліі , БЕЛТА (1 верасня 2016). Праверана 1 верасня 2016.