Дылма Русеф
Ды́лма Ва́на Русе́ф (парт.: Dilma Vana Rousseff; 14 снежня 1947, Белу-Арызонты) — бразільскі эканаміст і палітык, якая займала пасаду прэзідэнта Бразіліі з 2011 года да імпічменту і зняцця з пасады 31 жніўня 2016 года. Стала першай жанчынай, абранай на гэтую пасаду. Да гэтага, 3 2005 да 2010 года, узначальвала адміністрацыю прэзідэнта Луіса Інасіу Лулы да Сілвы.
Дылма Вана Русеф парт.: Dilma Vana Rousseff | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
1 студзеня 2011 — 31 жніўня 2016 | ||||
Віцэ-прэзідэнт | Мішэл Тэмер | |||
Папярэднік | Луіс Інасіу Лула да Сілва | |||
Пераемнік | Мішэл Тэмер | |||
| ||||
21 чэрвеня 2005 — 31 сакавіка 2010 | ||||
Папярэднік | Жазэ Дырсеу | |||
Пераемнік | Эрэнісі Гера | |||
| ||||
1 студзеня 2003 — 21 чэрвеня 2005 | ||||
Папярэднік | Франсіску Луіс Сібут Гаміды | |||
Пераемнік | Сілас Ронду | |||
Партыя | ||||
Адукацыя | ||||
Прафесія | эканаміст | |||
Дзейнасць | палітык, эканаміст | |||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |||
Нараджэнне | 14 снежня 1947[2][3][4] (73 гады) | |||
Бацька | Pedro Rousseff[d] | |||
Маці | Dilma Jane da Silva[d] | |||
Муж | разведзена[6] | |||
Дзеці | 1 дачка[6] | |||
Сайт | Presidente Dilma (парт.) | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася ў сям’і балгарскага эмігранта і расла ва ўмовах сярэдняга класу ў Белу-Арызонты. У юнацтве стала прытрымлівацца сацыялістычных поглядаў і падчас дзяржаўнага перавароту 1964 года далучылася да левых і марксісцкіх гарадскіх партызанскіх атрадаў, якія змагаліся супраць ваеннай дыктатуры, у выніку чаго была захоплена, падвергнута катаванням і асуджана да турэмнага зняволення з 1970 да 1972 года.
Пасля вызвалення перабудавала сваё жыццё ў Порту-Алегры з Карласам Араухам, які быў яе мужам на працягу 30 гадоў. Абодва ўдзельнічалі ў заснаванні Дэмакратычнай рабочай партыі ў Рыу-Гранды-ду-Сул і прымалі ўдзел ў некалькіх выбарчых кампаніях партыі. Займала пасады сакратара казначэйства горада Порту-Алегры, а пазней міністра энергетыкі штата Рыу-Гранды-ду-Сул. У 2000 годзе пасля ўнутранай спрэчкі ў адміністрацыі Алівіі Дутры пакінула Дэмакратычную рабочую партыю і прыядналася да Партыі рабочых.
У 2002 годзе ўвайшла ў склад камітэта адказнага за энергетычную палітыку кандыдата ў прэзідэнты Луіса Інасіу Лулы да Сілвы, які пасля перамогі на выбарах прапанаваў ёй заняць пасаду міністра энергетыкі Бразіліі. У 2005 годзе, пасля палітычнага крызісу, які быў справакаваны скандалам Менсалаа і прывёў да адстаўкі кіраўніка адміністрацыі Хасэ Дырсэу, заняла яго пасаду і знаходзілася на ёй да 31 сакавіка 2010 года, калі стала балатавацца ў прэзідэнты. 31 кастрычніка 2010 года стала прэзідэнтам краіны, перамогшы на выбарах кандыдата ад Бразільскай сацыял-дэмакратычнай партыі Жазэ Серу, а 26 кастрычніка 2014 года была пераабраная на другі тэрмін, таксама перамогшы кандыдата ад сацыял-дэмакратаў Аэсію Невеса.
У канцы 2015 года супраць яе быў распачаты працэс імпічменту. Ёй былі прад’яўлены абвінавачванні ў парушэнні бюджэтнага заканадаўства. 3 снежня 2015 года імпічмент быў афіцыйна прыняты Палатай дэпутатаў, а 12 мая 2016 года Сенат часова прыпыніў паўнамоцтвы прэзідэнта на 6 месяцаў да абвяшчэння вердыкту. Падчас перапынку віцэ-прэзідэнт Мішэл Тэмер стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта Бразіліі, а 31 жніўня 2016 года Сенат прагаласаваў на карысць імпічменту.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
- ↑ Dilma Rousseff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dilma Rousseff // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dilma Vana Rousseff // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1025989244 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ 6,0 6,1 Самыя ўплывовыя жанчыны свету-2013: рэйтынг Forbes | Forbes.ru. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2013.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дылма Русеф
Палітычныя пасады | ||
---|---|---|
Папярэднік: Луіс Інасіу Лула да Сілва |
Прэзідэнт Бразіліі 2011 — 2016 |
Пераемнік: Мішэл Тэмер |