Віцэ-прэзідэнт Бразіліі

Віцэ-прэзідэнт Бразіліі (парт.: Vice-presidente do Brasil) — другая па значнасці службовая асоба ў выканаўчай уладзе Бразіліі. Віцэ-прэзідэнт замяшчае прэзідэнта ў выпадку немагчымасці выканання апошнім сваіх абавязкаў, і займае яго пасаду, пакуль яна вакантная. Першым на пасада віцэ-прэзідэнта ў 1891 годзе Бразіліі ўступіў Фларыяну Пейшоту.

Віцэ-прэзідэнт Бразіліі
парт.: Vice-presidente do Brasil
Сцяг віцэ-прэзідэнта Бразіліі
Сцяг віцэ-прэзідэнта Бразіліі
Пасаду займае
вакансія
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя Палац Жабуру
Тэрмін паўнамоцтваў 4 года, не больш за 2 тэрмінаў
Пасада з’явілася 1891
Першы на пасадзе Фларыяну Пейшоту
Сайт vice-presidencia.gov.br

З 1891 па 1964 год віцэ-прэзідэнт Бразіліі таксама адначасова з’яўляўся старшынёй Федэральнага Сената.

Апошні дзеючы віцэ-прэзідэнт Бразіліі — Мішэл Тэмер. Ён уступіў на пасаду 1 студзеня 2011 года, стаўшы, такім чынам, 25-м віцэ-прэзідэнтам краіны. Пасля таго, як ён стаў в.а. прэзідэнта, на гэту пасаду аб’яўлена вакансія.

Выбары і інаўгурацыя

правіць

Паводле дзеючай канстытуцыі, кандыдаты на пасаду віцэ-прэзідэнта Бразіліі рэгіструюцца разам з кандыдатамі ў прэзідэнты. Выбары віцэ-прэзідэнта праводзяцца адначасова з прэзідэнцкімі. На пасаду віцэ-прэзідэнт таксама ўступае адначасова з прэзідэнтам: іх інаўгурацыя праходзіць на пасяджэнні Кангрэса, дзе яны прыносяць прысягу выконваць, абараняць і ўжываць Канстытуцыю, выконваць законы, спрыяць агульнаму дабрабыту бразільскага народа, падтрымліваць адзінства, цэласнасць і незалежнасць краіны[1].

Спіс віцэ-прэзідэнтаў Бразіліі

правіць
Імя Месца нараджэння Пачатак тэрміна Канец тэрміна Партыя Прэзідэнт
1 Фларыяну Пейшоту Алагоас 26 лютага 1891 23 лістапада 1891 Дэадору да Фансека
2 Мануэл Вітарыну Баія 15 лістапада 1894 15 лістапада 1898 Прудэнты ды Марайс
3 Франсіску ды Асіс Роза-і-Сілва Пернамбуку 15 лістапада 1898 15 лістапада 1902 Кампус Саліс
4 Сілвіяну Брандан Мінас-Жэрайс PRM Радрыгіс Алвіс
5 Афонсу Пена Мінас-Жэрайс 17 чэрвеня 1903 15 лістапада 1906 PRM Радрыгіс Алвіс
6 Нілу Пракопіу Песанья Рыа-дэ-Жанэйра 15 лістапада 1906 14 чэрвеня 1909 Афонсу Пена
7 Венсеслау Брас Мінас-Жэрайс 15 лістапада 1910 15 лістапада 1914 PRM Эрмес да Фансека
8 Урбану Араўжу Мараньян 15 лістапада 1914 15 лістапада 1918 Венсеслау Брас
9 Дэлфін Марэйра Мінас-Жэрайс 15 лістапада 1918 1 ліпеня 1920 PRM Радрыгіс Алвіс,
Эпітасіу Песоа
10 Франсіску Алвару Буэну ды Пайва Мінас-Жэрайс 10 лістапада 1920 15 лістапада 1922 PRM Эпітасіу Песоа
11 Эстасіу Каімбра Пернамбуку 15 лістапада 1922 15 лістапада 1926 Артур Бернардыс
12 Фернанду ды Мелу Віяна Мінас-Жэрайс 15 лістапада 1926 24 кастрычніка 1930 PRM Вашынгтан Луіс
 — Вітал Суарыс Баія Жуліу Прэстыс
Пасада віцэ-прэзідэнта была адменена Канстытуцыяй 1934 года і адноўлена Канстытуцыяй 1946 года.
13 Нерэу Рамус Санта-Катарына 31 студзеня 1946 31 студзеня 1951 PSD Эўрыку Гаспар Дутра
14 Жуан Кафэ Філью Рыу-Гранды-ду-Норты 31 студзеня 1951 24 жніўня 1954 PSP Жэтуліу Варгас
15 Жуан Гуларт Рыу-Гранды-ду-Сул 31 студзеня 1956 7 верасня 1961 PTB Жуселіну Кубічэк,
Жаніу Куадрус
16 Жазэ Марыя Алкмін Мінас-Жэрайс 15 красавіка 1964 15 сакавіка 1967 PSD Умберту Кастэлу Бранку
17 Педру Алейшу Мінас-Жэрайс 15 сакавіка 1967 6 кастрычніка 1969 ARENA Артур да Коста-і-Сілва
18 Аўгусту Хаман Радэмакер Груневальд Гуанабара 30 кастрычніка 1969 15 сакавіка 1974 ARENA Эміліу Гарастазу Медысі
19 Адалберту Перэйра дус Сантус Рыу-Гранды-ду-Сул 15 сакавіка 1974 15 сакавіка 1979 ARENA Эрнэсту Гейзель
20 Аўрэліяну Шавіс Мінас-Жэрайс 15 сакавіка 1979 15 сакавіка 1985 ARENA Жуан Фігейрэду
21 Жазэ Сарней Мараньян 15 сакавіка 1985 21 красавіка 1985 PMDB Танкрэду Невіс
22 Ітамар Франку Баія/Рыа-дэ-Жанэйра 15 сакавіка 1990 29 снежня 1992 PMDB Фернанду Колар ды Мелу
23 Марку Масіэлаў Пернамбуку 1 студзеня 1995 1 студзеня 2003 PFL Фернанду Кардозу
24 Жазэ Аленкар Мінас-Жэрайс 1 студзеня 2003 1 студзеня 2011 PL, PRB Луіс Інасіу Лула да Сілва
25 Мішэл Тэмер Сан-Паўлу 1 студзеня 2011 31 жніўня 2016 PMDB Дылма Русеф

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць