Жуліу Прэстыс
Жу́ліу Прэ́стыс ды Албуке́ркі (парт.: Júlio Prestes de Albuquerque; 15 сакавіка 1882, Ітапетынінга, Сан-Паўлу — 9 лютага 1946, Сан-Паўлу) — бразільскі адвакат і палітычны дзеяч. Быў выбраны прэзідэнтам Бразіліі ў 1930 годзе, але не заняў пасаду ў сувязі з рэвалюцыяй.
Жуліу Прэстыс ды Албукеркі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: Júlio Prestes de Albuquerque | |||||||
|
|||||||
Віцэ-прэзідэнт | Вітал Суарыс | ||||||
Папярэднік | Вашынгтан Луіс | ||||||
Пераемнік | ваенная хунта | ||||||
Нараджэнне |
15 сакавіка 1882 |
||||||
Смерць |
9 лютага 1946 (63 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | парт.: Júlio Prestes de Albuquerque | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЖуліу Прэстыс скончыў Юрыдычны факультэт універсітэта Сан-Паўлу ў 1906 годзе. У 1909 годзе быў выбраны дэпутатам заканадаўчага сходу штата Сан-Паўлу. У 1924—1927 гадах засядаў у Палаце дэпутатаў Бразіліі. 14 ліпеня 1927 года заняў пасаду губернатара Сан-Паўлу.
Кандыдатура Жуліу Прэстыса на пасаду прэзідэнта Бразіліі была падтрымана прэзідэнтам Вашынгтонам Луісам у пачатку 1930 года. 1 сакавіка ў краіне прайшлі выбары, і Прэстыс атрымаў на іх перамогу.
Аднак яго абранне супярэчыла «палітыцы кавы з малаком», паводле якой кандыдатам ад дзеючай улады павінен быў стаць губернатар Мінас-Жэрайса Антоніу Карлус Рыбейру ды Андрада. Апазіцыйная партыя Ліберальны альянс, да якой далучыўся Антоніу Карлус, не прызнала вынікі выбараў і абвінаваціла ўрад у фальсіфікацыі вынікаў. Гэтыя падзеі прывялі да рэвалюцыі, якая зрынула прэзідэнта Вашынгтана Луіса за месяц да перадачы ўлады Прэстысу.
Прэстыс быў вымушаны звярнуцца ў брытанскае консульства для прадастаўлення яму палітычнага прытулку. У Бразілію ён вярнуўся толькі ў 1934 годзе, пасля прыняцця канстытуцыі. На палітычную арэну Прэстыс змог вярнуцца толькі ў 1945 годзе, заснаваўшы партыю Нацыянал-дэмакратычны саюз. Аднак Прэстыс не паспеў прыняць актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці краіны, таму што памёр на наступны год.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Braziliada — Усе прэзідэнты Бразіліі Архівавана 30 мая 2017.