Адкрыць галоўнае меню

Пакаленне Калумбаў (польск.: Pokolenie kolumbów), таксама вядомае як пакаленне часу бураў і пакаленне спраўджанага Апакаліпсісу (pokolenie «czasu burz» i «apokalipsy spełnionej») — назва пакалення польскіх пісьменнікаў, якія нарадзіліся каля 1920 г. і чыё сталенне прыпала на гады 2-й сусветнай вайны. Вайна ў значнай ступені сфармавала іх свядомасць і ідэнтычнасць. Многія з іх загінулі падчас нямецкай акупацыі Польшчы і Варшаўскага паўстання (1944).

Маладыя людзі з пакалення Калумбаў бралі актыўны ўдзел у супраціве нямецкім акупантам цягам акупацыі і Варшаўскага паўстання. Найменне «пакаленне Калумбаў» паходзіць ад назвы кнігі Рамана Братнага «Калумбы. Год дваццаты». Характэрныя тэмы і матывы творчасці прадстаўнікоў гэтага пакалення — катастрафізм, крызіс каштоўнасцяў, месца чалавека ў свеце, напоўненым жорсткасцю і бедствамі.

Змест

Прадстаўнікі пакалення КалумбаўПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Збігнеў Герберт. Рэканструкцыя паэта. Вершы, п'еса / Пер. з польск. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 244 с.
  • Збігнеў Герберт. Спроба апісання. Эсэ / Пер. з польск. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 248 с.
  • ARCHE № 10 за 2008 г. — нумар, прысвечаны Збігневу Герберту
  • Збігнеў Герберт. Рапарт з гораду ў аблозе. Выбраныя творы. / Укладальнік і рэдактар: Андрэй Хадановіч. — Wroclaw, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jezioranskiego, 2006. — 300 с.

СпасылкіПравіць