Кшыштаф Каміль Бачыньскі
Кшыштаф Каміль Бачыньскі (польск.: Krzysztof Kamil Baczyński; 22 студзеня 1921, Варшава — 4 жніўня 1944, Варшава) — польскі паэт з пакалення калумбаў.
Кшыштаф Каміль Бачыньскі | |
---|---|
Krzysztof Kamil Baczyński | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Ян Бугай, Пётр Смугаш, Кшыштаф Зяліньскі, Кшысь, Эміль |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | Варшава |
Дата смерці | 4 жніўня 1944[1][2][…] (23 гады) |
Месца смерці | Варшава |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Stanisław Baczyński[d] |
Маці | Stefania Zieleńczyk[d] |
Жонка | Barbara Drapczyńska[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік |
Гады творчасці | 1940–1944 |
Мова твораў | польская[3] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСамы значны польскі паэт з пакалення калумбаў. Яго бацька, Станіслаў Бачыньскі, быў польскім пісьменнікам і літаратурным крытыкам, маці, Стэфанія Зяленьчык (паходзіла з акаталічаных яўрэяў) — педагогам, аўтарам некалькіх школьных падручнікаў. У дзяцінстве хлопчык пакутаваў на астму, меў слабое сэрца і ўсё жыццё знаходзіўся пад пагрозай захварэць на сухоты. У 1931 годзе ён паступіў у гімназію імя Стэфана Баторыя і ў маі 1939 атрымаў атэстат сталасці. Падчас навучання Кшыштаф зацікавіўся літаратурай (усе свае творы таго часу ён падпісваў псеўданімам Эміль), адным з яго самых улюбёных твораў стала «Фердыдурка» Гамбровіча, і будучы паэт напісаў уласную версію гэтага твора — «Гімназія імя Баабалка І». Тады ж Кшыштаф уступіў у моладзевую сацыялістычную арганізацыю «Спартак». На занятках хлопец з’яўляўся рэдка, і яго адзнакі збольшага былі нізкімі.
Пасля заканчэння школы Бачыньскі марыў вучыцца ў Акадэміі прыгожых мастацтваў і зрабіцца графікам ці ілюстратарам, але пачатак вайны перашкодзіў яму рэалізаваць гэту мару. У 1940 годзе было створана яўрэйскае гета, але Кшыштаф з маці застаюцца жыць па-за ім, рызыкуючы ў выпадку выкрыцця іх паходжання быць расстралянымі на месцы. Увосень 1942 паэт паступіў у падпольны Варшаўскі ўніверсітэт, дзе вывучаў паланістыку. У той жа час ён шукаў хоць якую працу: шкліў вокны, працаваў вугольшчыкам і тэлефаністам, а таксама вучыўся ў школе дэкаратыўнага мастацтва і жывапісу.
6 ліпеня 1942 Бачыньскі ажаніўся з Барбарай Драпчыньскай (13 лістапада 1922 — 1 верасня 1944), таксама студэнткай аддзялення паланістыкі падпольнага Варшаўскага ўніверсітэта. Паэт прысвяціў жонцы серыю эротыкаў, якія дагэтуль лічацца найвыбітнейшымі творамі гэтага жанру ў польскай літатаруры. Маці і жонка былі для паэта самымі дарагімі і блізкімі людзьмі.
У ліпені 1943 Бачыньскі трапіў у батальён «Зоська» Арміі Краёвай у чыне яфрэйтара пад імем Кшыштаф Зяліньскі. Тады ж ён кінуў навучанне ва ўніверсітэце і заняўся выключна падпольнай дзейнасцю і паэзіяй, кажучы, што калі яму будзе лёсіць, то ён вернецца і да навучання.
Кшыштаф Бачыньскі загінуў на чацверты дзень Варшаўскага паўстання 4 жніўня 1944, смяротна паранены нямецкім стралком. А 1 верасня загінула і жонка Бачыньскага.
Творчасць
правіцьКшыштаф Бачыньскі — адзін з самых легендарных творцаў у польскай літаратуры. Створаная паэтычная прэмія яго імя. Песні на яго вершы спяваюць многія барды, у тым ліку Эва Дэмарчык. Паэт з’яўляецца патронам шэрагу школаў, бібліятэк, скаўцкіх дружынаў і інш. Кшыштафу Бачыньскаму прысвечаная кніга апавяданняў Ежы Анджэеўскага «Нос». У 1984 годзе быў зняты фільм «Чацверты дзень», прысвечаны апошнім чатыром дням яго жыцця. Ролю паэта ў фільме сыграў Кшышчаф Пячыньскі.
Падчас нямецкай акупацыі Бачыньскі выдаў 4 томікі вершаў і зборнік «Спеў з пажарышча». Таксама яго вершы друкаваліся ў падпольных анталогіях «Незалежная песня» (Pieśn niepodległa, 1942) і «Праўдзівае слова» (Słowo prawdziwe, 1942). Аднак большая частка яго твораў, якая ўлучае каля 500 вершаў, некалькі паэм і два дзесяткі апавяданняў, была надрукавана пасля вайны і пазней увайшла ў том збору твораў Бачыньскага (Krzysztof Kamil Baczyński. Utwory zebrane. — Kraków, 1961).
Бібліяграфія
правіць- Замкнёны рэхам (Zamknięty echem), лета 1942
- Дзве любові (Dwie miłości), восень 1940
- Выбраныя вершы (Wiersze wybrane), май 1942
- Паэтычны аркуш №1 (Arkusz poetycki № 1), 1944
- Спеў з пажарышча (Śpiew z pożogi), 1944
Беларускія пераклады
правіцьНа беларускую мову творы Кшыштафа Каміля Бачыньскага перакладалі Наста Гвоздзева, Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч[4], Ганна Янкута.
- Выбраныя вершы / Кшыштаф Каміль Бачыньскі. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2021. — 83 с. — (Серыя «Паэты планеты»).
Зноскі
- ↑ а б http://culture.pl/en/artist/krzysztof-kamil-baczynski
- ↑ а б Krzysztof Kamil Baczyński // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Baczynski-Krzysztof-Kamil;3873165.html
- ↑ Калядныя вершы: пераклады з польскай Андрэя Хадановіча