Пакемон
«Пакемон» (яп.: ポケットモンスター покэтто монсута , англ.: Pokémon, ад англ.: Pocket Monster — «кішэнны монстр»[1]) — звышпапулярная медыяфраншыза, створаная Сатосі Тадзіры ў 1996 годзе. Таварны знак «Пакемон» належыць Nintendo, адной з найбуйнейшых фірмаў-распрацоўнікаў камп'ютарных гульняў. «Пакемон» упершыню з'явіўся як пара гульняў для Game Boy, распрацаваных студыяй Game Freak. «Пакемон» стаў другой у свеце па папулярнасці серыяй камп'ютарных гульняў, саступіўшы толькі іншай серыі гульняў Nintendo, Mario[2][3]. Па матывах гульняў існуе анімэ, якая карыстаецца каласальным поспехам у свеце, а таксама манга, калекцыйная картачная гульня і іншыя спадарожныя тавары.
Само слова «пакемон» пазначае выдуманую істоту, якая валодае звышнатуральнымі здольнасцямі. На дадзены момант існуе 718 разнавіднасцей пакемонаў[4]. У выдуманым сусвеце «Пакемона» людзі, якія завуцца трэнерамі пакемонаў, навучаюць іх для бітваў з пакемонамі іншых трэнераў. Баі праходзяць да моманту, пакуль адзін з пакемонаў не падае без прытомнасці або яго трэнер не здаецца, — да смерці сутычкі не даходзяць. Як правіла, моцныя і дасведчаныя трэнеры пакемонаў карыстаюцца павагай.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Свайдер, Мэтт The Pokemon Series Pokedex @ Gaming Target. Gaming Target. Gaming Target. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2012. Праверана 19 чэрвеня 2012 года.
- ↑ Бойез, Эмма UK paper names top game franchises. GameSpot (10 студзеня 2007 года). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2012. Праверана 19 чэрвеня 2012 года.
- ↑ Говорун, Константин Легенда о Зельде. Страна игр (29 студзеня 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2012. Праверана 12 лютага 2012.
- ↑ X & Y Pokédex. Serebii.net. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2014. Праверана 19 кастрычніка 2013.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пакемон
- Афіцыйны сайт. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 10 красавіка 2012.(англ.) (руск.)
- Афіцыйны японскі сайт (яп.) . Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 10 красавіка 2012.
- Serebii.net — папулярны фан-сайт, які рэгулярна абнаўляецца (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 10 красавіка 2012.
- PokeBeach — фан-сайт, які актыўна супрацоўнічае са стваральнікамі серыі (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 10 красавіка 2012.
- Bulbapedia — энцыклапедыя на рухавічку MediaWiki (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 10 красавіка 2012.