Картачная гульня

Картачная гульня — гульня з ужываннем ігральных карт, характарызуецца выпадковым пачатковым станам, для вызначэння якога выкарыстоўваецца набор (калода, талля) карт. Існуе таксама мноства набораў карт, створаных пад канкрэтныя гульні.

Гульня ў карты на карціне Поля Сезана

Працэс вызначэння пачатковага стану кожнага тура гульні называецца раздачай карт і складаецца ў раскладванні вызначанай правіламі гульні колькасці карт па пэўных месцах.

Прыклад: раздаць кожнаму з гульцоў па шэсць карт на рукі (то-бок, каб карты кожнага гульца былі адкрыты толькі яму), пакласці адну карту ў адкрытую (адкрытую для ўсіх) на стол, тыя карты, што засталіся, скласці кіпай у закрытую (закрытымі для ўсіх).

Важным прынцыпам практычна ўсіх картачных гульняў з’яўляецца выпадковасць парадку карт у калодзе. Перад выкарыстаннем той жа калоды ў наступнай гульні карты ў ёй змешваюцца (ператасоўваюцца).

Звычайна картачныя гульні падзяляюцца на:

  • сямейныя або народныя — маюць нескладаныя правілы і даступныя для ўсіх узростаў:
  • камерцыйныя — выйгрыш у іх залежыць ад умення гульца:

Многія камерцыйныя гульні вельмі складаныя, па іх выходзяць асобныя даведнікі.

Такую класіфікацыю даюць «Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона» і іншыя крыніцы.

Акрамя гэтага, гульні дзеляцца на сучасныя і архаічныя (такія як ломбер, ён жа ўзначальвае групу ломберных гульняў). Адны з іх азартныя, другія камерцыйныя. Забароны на азартныя гульні з’явіліся ўпершыню яшчэ ў XVII стагоддзі. У 1873 годзе былі забароненыя ўсе ігральныя дамы ў Еўропе, акрамя Манака. У Расіі ў 1761 Лізавета Пятроўна ўстанавіла розніцу паміж камерцыйнымі і азартнымі гульнямі і забараніла другія.

Яшчэ адна класіфікацыя дзеліць гульні на:

  • гульні на скіданне карт (маўр, даміно, лесвічка, кун-кін);
  • гульні на скіданне карт і на адбой ці толькі на адбой (розныя віды дурня)
  • гульні на набор бітак (камерцыйны варыянт экартэ, брыск);
  • гульні на набор ачкоў у бітках (канчынка, свідра, казёл);
  • гульні на старшынство камбінацый (покер, макаа); і г. д.

У XIX стагоддзі ў Расіі самай складанай гульнёй лічыўся вінт, у Заходняй Еўропе — ломбер. Пры Кацярыне II азартнымі лічыліся банк, фаро, квінтыч, камерцыйнымі — ломбер, кадрылля, пікет, контра, памфіл (разнавіднасць мушкі). У канцы ХІХ ст. папулярнымі з азартных сталі штос, бакара, вікторыя, макаа.

Акрамя таго, ёсць гульні, дзе важна не толькі атрымаць моцныя карты, але яшчэ і правесці этап торгу. Гэта, напрыклад, покер і сека. У іх, набраўшы якую-небудзь камбінацыю, гульцы пачынаюць таргавацца. Спачатку робіцца першая стаўка, а затым гульцы паступова нарошчваюць стаўкі.

У некаторых камп’ютарных гульнях выкарыстоўваецца сімуляцыя кідання шматграннага «кубіка», «косці», англ. dice (традыцыя, якая ідзе ад настольных гульняў Dungeons & Dragons). Але ёсць гульні, у якіх замест кідання «кубіка» выкарыстоўваецца сімуляцыя тасавання адмысловай калоды карт. Напрыклад, у серыі гульняў «Демиурги» («Демиурги» і «Демиурги II») гулец перад магічным паядынкам складае ўласную калоду з даступных яму загавораў.

Творы аб картах, гульнях, гульцах і шулерстве правіць

Верш Уладзіміра Жылкі:

На жвіровыя ставіў я карты,
Хоць прыйшла рызыканту напасць,
Ды не брак рызыканцкага гарту,
Так і стаўлю на чорную масць.
І пад нос пасміхаюся крыва,
А кажу, каб не выдаць, што слаб, —
Што ж, на слодыч і шчасце мы хцівы, —
Вось з гарчэчай ужыцца патрап.

Літаратура правіць

  • Мікалай Гогаль. «Гульцы», п’еса.
  • Аляксандр Пушкін. «Піковая дама», аповесць.
  • Хасэ Хаакін Фернандэс дэ Лісардзі. «Перыкільё Сарньента», круцельскі раман.
  • Матэа Алеман. «Гусман дэ Альфарачэ», круцельскі раман.
  • Сервантэс. «Рынканэтэ і Картадзільё», навэла. Згадваецца гульня ў «дваццаць адно».
  • Вольга Ларыёнава. «Чакра Кентаўра». Гульня-варажба шматкроць праз увесь твор.
  • Хуан Бас. «Таверна трох малпаў», раман.
  • Грыгорый Тубакс. «Campis», раман — картачная гульня.
  • Самуіл Маршак. «Здарэнне у картачным доміку», 1968
  • Льюіс Кэрал. «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне»
  • Леанід Андрэеў. «Вялікі шлем», апавяданне.
 
Калчакаўцы за картачнай гульнёй. 1919
  • Куксан, Кэтрын. «Перапыненая гульня», жаночы раман, 1975
  • Ян Флемінг. «Каралеўскае казіно», шпіёнскі раман, 1953

Фільмы правіць

  • 1896 — Partie de cartes, рэж. браты Люмьер
  • 1896 — Une partie de cartes, рэж. Ж. Мелье
  • 1897 — Partie de cartes, рэж. Л. Фрэгалі
  • 1973 — The Sting, рэж. Д. Р. Хіл
  • 1981 — Asso, рэж. Кастэлана і Піпала
  • 1989 — Катала, рэж. С. Бадроў-ст. і А. Бураўскі
  • 1991 — Номер «люкс» для генерала с девочкой, рэж. А. Аляксандраў
  • 1994 — Maverick, рэж. Р. Донэр
  • 1998 — Rounders, рэж. Д. Дал
  • 1998 — Китайскій сервизъ, рэж. В. Маскаленка
  • 2007 — Русская игра, рэж. П. Чухрай
  • 2008 — 21, рэж. Р. Лукеціч

Гл. таксама правіць

Зноскі