Палац прыгожых мастацтваў

(Пасля перасылкі з Паласіа-дэ-Бэла-Арт)

Палац прыгожых мастацтваў (ісп.: Palacio de Bellas Artes, Паласіа-дэ-Бельяс-Артэс) — оперны тэатр у Мехіка, пабудаваны з карарскага мармуру і адрозніваецца выключнай пышнасцю дэкору ў стылях боз-ар і ар-дэко.

Агульны выгляд будынка тэатра.

У пачатку XX стагоддзя тэатр быў вядомы як даўгабуд. Будаўніцтва тэатра па праекту італьянца Адама Баары працягвалася з 1904 па 1934 гады, хоць першапачаткова адкрыццё намячалася на кастрычнік 1908. Над афармленнем сцен працавалі славутыя мексіканскія муралісты Дыега Рывера, Альфара Сікейрас і Хасэ Клементэ Ароска. Асабліва вядомая філасофская фрэска Рыверы «Чалавек на ростанях». У 1954 годзе ў тэатры праходзіла развітанне з жонкай Рыверы — Фрыдай Кало.

Спасылкі правіць