Палац Фінляндыя
Палац «Фінляндыя» (фінск.: Finlandia-talo) — будынак на берагу бухты Цёёлёнлахты (фінск.: Töölönlahti), пасярод парку Гесперыі (фінск.: Hesperian puisto) у Хельсінкі. Будынак быў узведзены ў 1967—1975 гадах па праекце архітэктара Алвара Аалта.
Славутасць | |
Палац Фінляндыя | |
---|---|
фінск.: Finlandia-talo | |
60°10′33″ пн. ш. 24°55′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Фінляндыя |
Горад | Хельсінкі |
Архітэктар | Алвар Аалта |
Дата заснавання | 1971[1] і 1967[2] |
Будаўніцтва | 1967—1975 гады |
Матэрыял | карарскі мармур і Lasa marble[d] |
Сайт | finlandiatalo.fi (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У палацы размяшчаюцца канцэртныя залы, памяшканні для правядзення выставак, залы паседжанняў. У Палацы неаднаразова праводзіліся міжнародныя канферэнцыі, у 1975 годзе тут праходзіла Нарада па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, на якой былі падпісаны т. зв. Хельсінкскія пагадненні. Часта ў памяшканнях палаца праводзяцца канцэрты і рэпетыцыі Хельсінкскага філарманічнага аркестра.
Архітэктура
правіцьПалац Фінляндыя быў запраектаваны так, каб аб'яднаць манументальнасць канструкцыі з функцыянальнасцю, важнай для канцэртных залаў. Па гэтай прычыне ён выкананы не строга ў адным стылі, а ўтрымлівае розныя элементы, з якімі Аалта эксперыментаваў на працягу ўсёй сваёй прафесійнай кар'еры. Асноўны корпус маштабнага комплексу выкананы з граніту і аздоблены карарскім мармурам, які сімвалізуе міжземнаморскую культуру. Знешне будынак асноўнага корпуса нагадвае на вежу пад пакатым дахам, які служыць для забеспячэння належнай акустыкі залы[3].
Зноскі
- ↑ Buildings in Helsinki
- ↑ https://www.kyppi.fi/palveluikkuna/rapea/read/asp/r_kohde_det.aspx?KOHDE_ID=201571
- ↑ Alvar Aalto and Finlandia Hall (англ.)
Літаратура
правіць- Göran Schildt: Alvar Aalto – A Life's Work: Architecture, Design and Art, Otava, Helsinki, ISBN 951-1-12975-9)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Фінляндыя
- Афіцыйны сайт Палаца «Фінляндыі»