Хельсінкскі філарманічны аркестр
Хельсінкскі філарманічны аркестр (фінск.: Helsingin kaupunginorkesteri, шведск.: Helsingfors stadsorkester) — фінскі сімфанічны аркестр, які базіруецца ў Хельсінкі. Заснаваны ў 1882 г. Робертам Каянусам пад імем Хельсінкскага аркестравага таварыства і з’яўляецца найстарэйшым дзеючым аркестрам паўночных краін. У 1914 г. атрымаў сучасную назву пасля аб’яднання з Хельсінкскім сімфанічным аркестрам. Да 1962 г. адначасова з’яўляўся таксама аркестрам Фінскай нацыянальнай оперы.
Хельсінкскі філарманічны аркестр | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | класічная музыка |
Краіны | |
Адкуль | Хельсінкі |
helsinginkaupunginorkesteri.fi/… (фін.) (шведск.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галоўныя дырыжоры
правіць- Роберт Каянус (1882—1932)
- Георг Шнеевойгт (1932—1940)
- Армас Ярнефельт (1942—1943)
- Марці Сіміля (1945—1951)
- Таўна Ханікайнен (1951—1963)
- Ёрма Панула (1965—1972)
- Паава Берглунд (1975—1979)
- Ульф Сёдэрблум (1978—1979)
- Ока Каму (1981—1989)
- Серджыу Камісіёна (1990—1994)
- Лейф Сегерстам (1995—2007)
- Юн Стургардс (2008 — наш час)
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 13 снежня 2007.