Лейф Сегерстам
Лейф Сегерстам (фінск.: Leif Selim Segerstam; нар. 2 сакавіка 1944, Васа) — фінскі дырыжор і кампазітар. У 1962 г., будучы абітурыентам Акадэміі імя Сібеліуса, выйграў нацыянальны конкурс піяністаў імя Май Лінд. Затым скончыў акадэмію, пасля чаго ўдасканальваў сваё майстэрства ў Джульярдскай школе пад кіраўніцтвам Джэймса Левайна, Леанарда Слаткіна і Жана Марэля. Узначальваў Сімфанічны аркестр Венскага радыё (1975-1982), Сімфанічны аркестр Фінскага радыё (1977-1987), Філарманічны аркестр зямлі Рэйнланд-Пфальц (1983-1990), Дацкі нацыянальны сімфанічны аркестр (1988-1995), Хельсінкскі філарманічны аркестр (1995-2007 ).
Лейф Сегерстам | |
---|---|
Leif Segerstam | |
Асноўная інфармацыя | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Leif Selim Segerstam |
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1944[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | Васа |
Краіна | Фінляндыя |
Бацька | Selim Segerstam[d] |
Жонка | Minnaleena Segerstam[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Joonas Kokkonen[d] |
Прафесіі | дырыжор і кампазітар |
Інструменты | фартэпіяна, альт і скрыпка |
Жанры | сімфонія |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Leif Selim Segerstam // Brockhaus Enzyklopädie
Літаратура
правіць- Сегерстам Лейф Селім // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 292. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Eckhard Roelcke: Der Taktstock. Paul Zsolnay Verlag, Wien 2000, ISBN 3-552-04985-1