Палац культуры Беларускага аўтамабільнага завода

Палац культуры Беларускага аўтамабільнага завода — будынак у г. Жодзіна Мінскай вобласці. Размешчаны па вуліцы Дзеравянкі, 3. Заснаваны ў 1960 годзе. Агульная плошча памяшканняў складае 4330 м². Кінаканцэртная зала разлічана на 420 месцаў, малая — на 150. Маюцца рэпетыцыйная зала, 20 пакояў і кабінетаў для заняткаў[1].

Славутасць
Палац культуры Беларускага аўтамабільнага завода
54°05′38″ пн. ш. 28°19′17″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1960 год
Сайт dkbelaz.by
Map

Дзейнічаюць 30 клубных фарміраванняў, з іх 8 маюць званне «народны» (ансамблі танца «Каруначніца», народнай песні «Медуніца», вакальна-інструментальны ансамбль «Настальгія», духавы аркестр, харавая капэла імя Э. Шчырага, цырк «Ювента», тэатр і маладзёжны тэатр «Штурх»), 1 — «узорны» (студыя бальнага танца «Прэстыж»), 7 калектываў і гурткоў аматарскай мастацкай творчасці, 9 гурткоў і падрыхтоўчых студый, 5 клубаў па інтарэсах[1].

Калектывы мастацкай самадзейнасці — удзельнікі шматлікіх фестываляў: міжнароднай духоўнай музыкі «Магутны Божа», харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод», фальклору «Калінавае лета на Дняпры», рэспубліканскі харавой музыкі «Ад Шчырага сэрца», абласны харавога мастацтва «Пеўчае поле», рэспубліканскі тэлеконкурсаў: народнай творчасці «Залатыя ключы», эстрадных выканаўцаў «Зорная ростань», тэлефестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» і інш[1].

3 2002 у Палацы культуры праводзяцца рэспубліканскі конкурс маладых эстрадных выканаўцаў «Белазаўскі акорд», турніры па спартыўных бальных танцах «Кубак БелАЗа» і «Зімовыя ўзоры»[1].

Зноскі

  1. а б в г Г. А. Смольскі. Жодзінскі палац культуры Беларускага аўтамабільнага завода // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць