Палеалітычная Венера

Палеалітычная Венерапершабытныя статуэткі жанчын, якія рабілі першабытныя людзі. Назва ўжываецца для абазначэння фігурак аголеных жанчын з вельмі поўнымі формамі, звязаныя з культам урадлівасці і родам з часоў позняга палеаліту. Распаўсюджаны на тэрыторыях ад Пірэнеяў да Урала[1].

Венера Вілендорфская

Тыпы венер правіць

 
Венера Брасемпуйская
 
Вястоніцкая Венера

Гісторыя даследавання правіць

Першыя археалагічныя знаходкі венер датаваны 1864 годам. Яны былі знойдзеныя маркізам дэ Вібрэ ў Лажэры-Бас, у паўднёва-заходняй Францыі. У 1894 годзе Эдуард П'ет у пячорным жыллі на тэрыторыі французскага гарадка Брасемпуі знайшоў яшчэ адну фігурку такога тыпу і назваў яе «Венерай Брасемпуйскай». Вядомая «Венера Вілендорфская» была знойдзена ў 1908 годзе ў пакладах лёсу ў даліне аўстрыйскага Дуная.

У 2008 годзе археолагі з Цюбінгенскага ўніверсітэта выявілі шэсць фрагментаў 6-сантыметровай фігуркі ў пячоры Холе-Фельс, што ў Германіі. Адсюль і назва чарговай венеры – «Венера з Холе-Фельсу». Высечана з біўня маманта, датуецца 35 тысячагоддзем да н. э. і лічыцца самай старажытнай венерай.

«Венера з Тан-Тана» датуецца 300-500 тыс. гадоў да н. э., аднак гэта дасюль не даказана.

Навукоўцы ХХ стагоддзя, якія займаліся вывучэннем гэтых статуэтак, лічылі іх ідэаламі прыгажосці тагачаснага грамадства, таму і ахрысцілі гэтыя фігуркі ў гонар рымскай багіні прыгажосці Венеры.

Ідэйныя асновы правіць

Падобныя помнікі дробнай пластыкі знойдзены ў многіх рэгіёнах свету. Наогул у культурах распаўсюджаны матыў аголенай жанчыны — невялікія статуэткі, пераважна выразаныя з мамантавая косткі, распаўсюджаны на прасторах Еўропы і Азіі да Забайкалля.

Знешні выгляд правіць

Адным з відаў мастацтва позняга палеяліту з'яўляюцца скульптурныя выявы малых формаў. У асноўным гэта вобраз жанчыны (таксама сустракаюцца антрапаморфныя фігуры без прыкмет палоў, жывёлы, птушкі). Гэтыя скульптуры невялікія, ўсяго 5-12 см, выразаныя з косткі або каменя, сустракаюцца таксама з біўняў маманта, фігуркі аголенай жанчыны ў поўны рост са складзенымі на жываце рукамі.

Скульптар грэбуе іншымі часткамі цела, малюючы толькі чыста жаночы пачатак – грудзі, сцёгны, жывот. Сустракаюцца фігуркі з галавой, аднак без прамаляванага твару.

Сама ж скульптура выканана так, што ўтварае ромб. Калі ж вакол ромба апісаць акружнасць(з цэнтрам у тым жа ромбе), то ў акрэслены круг змяшчаюцца формы вялікіх грудзей, жывата і ніжніх ліній тулава. Гэта тыпова для «Вілендорфскай Венеры» (Аўстрыя), «Венера з Леспюг» (Францыя), і «Венера з Касценак» (на Доне, Расія). Датуюцца гэтыя знаходкі каля 20 тыс. гадоў да н. э.[2]

Вядомыя дзве групы такіх статуэтак: еўрапейская і сібірская. У еўрапейскай групе жанчына намалявана з ярка выяўленымі асаблівасцямі жаночага цела: грудзі, якія звісаюць, масіўныя сцёгны, выпуклы жывот. Сібірская група не мае такіх формаў. Фігуркі гэтай групы больш выцягнутыя, з завужаным сцёгнамі і плячыма.

Палеалітычныя венеры таксама прадстаўлены трыма тыпамі:

  • класічныя — малююць жанчыну правільнага целаскладу;
  • хударлявыя — малююць жанчыну з больш падоўжанымі прапорцыямі, з доўгімі нагамі і тулавам;
  • пышныя — малююць жанчыну з вялікай грудзьмі, ярка выяўленымі сцёгнамі і аб'ёмным жыватом.[3]. Таксама вылучаюць чатыры буйныя цэнтры такога мастацтва: пірэнейска-дардонскі, дунайска-мараўскі, дзяснінска-данскі і ангарскі[3].

Знаходкі Венеры на тэрыторыі Украіны правіць

Бачнае месца ў мастацтве позняга палеаліту ў кантэксце палеалітычных венер займае стаянка ў Мізіне. Фігуркі адтуль вылучаюцца сваім асаблівым арнаментам — менавіта ў Мізіне выяўленыя помнікі, упершыню дэкараваны арнаментам з выкарыстаннем меандра. Знойдзеныя жаночыя фігуркі ў Мізіне упрыгожаныя такім меандрам.

Заўвагі правіць

  1. Міфологічні уявлення мисливців пізнього палеоліту на сучасних українських землях
  2. Пластика пізнього палеоліту на півдні Східної Європи
  3. а б Мартынов А. И. Археология: Учебник/А. И. Мартынов. — 5-е изд., перераб. — М.: Высш. шк., 2005. — 447 с. 

Спасылка правіць