Пальцы рук — найбольш дыстальныя часткі верхніх канечнасцяў жывел, у тым ліку чалавека, у якога ў працэсе эвалюцыі атрымалі важную функцыянальную нагрузку па параўнанні з іншымі відамі.

Пальцы рук чалавека правіць

У норме ў чалавека на кісці рукі размешчана пяць пальцаў, кожны з якіх мае ўласную назву: вялікі, указальны, сярэдні, безыменны і мезенец. Вялікі палец супрацьпастаўлены астатнім, што забяспечвае разнастайнасць захопнай функцыі кісці. Пальцы рук чалавека прыстасаваныя да дакладных дзеянняў, якія дазваляюць выконваць тонкую працу. Высілак цягліц перадаецца пальцам у асноўным з іншых аддзелаў рукі пры дапамозе звязак.

Шкілет правіць

Шкілет кожнага з пальцаў кісці складаецца з некалькіх костак, якія называюцца фалангамі. Праксімальныя фалангі злучаюць астатнюю частку пальца з пястнымі косткамі. Між фалангамі размяшчаюцца рухомыя міжфалангавыя суставы.

Дактыласкапія правіць

На кончыках пальцаў рук з унутранага боку скура ўтварае унікальны малюнак, які складаецца з канцэнтрычных разор. Унікальная індывідуальнасць малюнка гэтых разор дазваляе ідэнтыфікаваць чалавека па адбітках пальцаў, што шырока выкарыстоўваецца ў крыміналістыцы і прыладах абароненага доступу.

Гл. таксама правіць