Пальёса (галіс.: palloza) — традыцыйны тып жылога збудавання з элементамі ўмацавання ў вёсках Галісіі (Іспанія). Пальёсы ўласцівыя пераважна для наваколля Сера-дос-Анкарэс (Serra dos Ancares).

Галісійская пальёса ў вёсцы Себрэйра, Галісія.

Гісторыя правіць

Мяркуецца, што пальёсы ў Галісіі паходзяць ад старажытных кельцкіх збудаванняў, і выражаюць кельцкае паходжанне галісійцаў. Пальёсы будаваліся яшчэ ў Сярэднявеччы і ўжываліся як жытло яшчэ ў 1970-я гг.

Галісійская вёска Пьярнеда (Piornedo), вядомае сваімі пальёсамі, зараз цалкам ператворана ў этнаграфічны музей. Як узор — «Дом Сеста» — прыватны сямейны музей пальёсы, гаспадар якога сам апошнім нарадзіўся тут у 1964 годзе і жыў разам з сям’ёй да 1970-х гг.

Канструкцыя правіць

Канструкцыя каменная, форма ў плане круглая ці авальная. Дыяметр 10—20 м, вышыня — 4-5 м. Накрываецца канічнай страхою з саломы на драўляным каркасе, які прызначаўся для затрымання снегу. Будынак мае толькі адныя дзверы і не мае вокнаў (або мае вельмі малую аконную адтуліну).

Звычайна пальёса аднакамерная, але ў вялікіх будоўлях часам рабілі два пакоі — большы для жытла, меншы — для ўтрымання жывёлы.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць