Палянкі (Бабруйскі раён)
Паля́нкі[1] (трансліт.: Palianki, руск.: Полянки) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кавалёўскага сельсавета.
Вёска
Палянкі
|
Геаграфічнае становішча
правіцьВёска знаходзіцца за 23 км на паўднёвы ўсход ад Бабруйска, за 13 км ад чыгуначнай станцыі «Цялуша» на лініі Бабруйск-Жлобін.
Гісторыя
правіцьЗаснавана пад канец XIX стагоддзя на месцы былых хутароў Цёплыя Палянкі і Халодныя Палянкі. Паводле Усерасійскага перапісу 1897 года — лясное ўрочышча Палянкі Туркоўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні, 1 гаспадарка, 10 жыхароў. Побач дзейнічае лесапільны завод. У 1917 годзе разбіта на хутары, на якіх 9 гаспадарак, 56 жыхароў. У 1931 годзе арганізаваны калгас «1 Мая № 2», які аб'яднаў 7 гаспадарак. У пачатку 1930-х гадоў хутары аб'яднаны ў вёску. У Вялікую Айчынную вайну 7 вяскоўцаў загінула на фронце. Да 20 снежня 1982 года вёска ў складзе Ламбаўскага сельсавета[2]. У 1986 годзе ў вёсцы 53 гаспадаркі ў складзе калгаса «Сцяг камуны».
Планіроўка вуліц
правіцьПланіроўка Т-падобная з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. Галоўная вуліца арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад.
Насельніцтва
правіць- 1897 год — 10 жыхароў
- 1907 год — 34 жыхароў
- 1917 год — 56 жыхароў
- 1926 год — 224 жыхары
- 1959 год — 255 жыхароў
- 1970 год — 158 жыхароў
- 1986 год — 107 жыхароў
- 2007 год — 34 жыхары
- 2014 год — 19 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі. Магілёўская вобласць. кніга 1. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008.
- Памяць. Бабруйскі раён. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1998.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх