Ламбаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Ла́мбаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ламбава.

Ламбаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Бабруйскі раён
Уключаў 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ламбава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 снежня 1982

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Малеўскі (Мальеўскі) сельсавет у складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малева (Мальева). З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Цялуша. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Малева[1]. 25 лютага 1964 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ламбава, сельсавет перайменаваны ў Ламбаўскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў[3]. 20 снежня 1982 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кавалёўскага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Ламбава, Мальева, Палянкі, Панкратавічы і Тажылавічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 170. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.