Палікарп Фаміч Голуб
Палікарп Фаміч Голуб (люты 1891, в. Саколкі, Лагойскі раён — 15 жніўня 1977) — удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу[1].
Палікарп Фаміч Голуб | |
---|---|
Дата нараджэння | 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1977 |
Род войскаў | рэвалюцыйны рух, МУС |
БіяграфіяПравіць
У 1910-12 гадах працаваў у Кранштацкай крэпасці , удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. З 1913 у арміі. Член КПСС з 1917 года. У 1917 вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат Заходняга фронта і сялян Барысаўскага павета[1].
Адзін з арганізатараў Чырвонай гвардзіі ў Беларусі. Камандзір чырвонагвардзейскай дружыны, накіраванай у кастрычніку 1917 бальшавікамі Беларусі на дапамогу рэвалюцыйнаму Петраграду, удзельнік штурма Зімняга палаца. Устанаўліваў Савецкую ўладу на Барысаўшчыне. Удзельнік Грамадзянскай вайны[1].
З 1924 начальнік міліцыі Барысаўскага, Бярэзінскага раёнаў[1].
Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].