Паліцыя Расіі

Паліцыя Расіі (руск.: Полиция России) — складовая частка адзінай цэнтралізаванай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі. Уключана ў органы МУС[1].

Паліцыя Расіі
скарочана — Паліцыя
Flag of the Ministry of Internal Affairs of the Russian Federation.svg
Emblem of the Ministry of Internal Affairs.svg
Агульная інфармацыя
Краіна Расія
Юрысдыкцыя Расія
Дата стварэння 7 (18) ліпеня 1718
1 сакавіка 2011 года
Папярэдняе ведамства Міліцыя
Дата скасавання 10 (23) сакавіка 1917
Вышэйстаячае ведамства МУС Расіі
Штаб-кватэра
Адказны міністр Уладзімір Калакольцаў
Падведамныя органы Emblem of the Police of Russia.svg Патрульная паліцыя
Emblem of the traffic police of Russia.svg ДАІ
Emblem of the Transport police of Russia.svg Транспартная паліцыя
Emblem of the Criminal investigation department of Russia.svg Крымінальны вышук
Ключавы дакумент Федэральны закон «Аб паліцыі»
Сайт мвд.рф

Паліцыя прызначана для абароны жыцця, здароўя, правоў і свабоды грамадзян Расійскай Федэрацыі, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства; для процідзеяння злачыннасці, аховы грамадскага парадку, уласнасці і для забеспячэння грамадскай бяспекі.

У межах сваёй кампетэнцыі кіраўніцтва дзейнасцю паліцыі ажыццяўляюць Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі непасрэдна або праз міністра ўнутраных спраў, кіраўнікі тэрытарыяльных органаў Міністэрства ўнутраных спраў і кіраўнікі падраздзяленняў паліцыі.

ГісторыяПравіць

Расійская імперыяПравіць

Прынцыпы функцыянавання паліцыі складаліся на працягу XVIIXVIII стст., а арганізацыйныя асновы былі закладзены падчас праўлення Пятра I. Да 1780-х гадоў узніклі ўсе неабходныя падставы для прыняцця адзінага зводу паліцэйскіх актаў[2]. 8 красавіка 1872 года Кацярына II выдала «Устав благочиния или полицейский» — дакумент, які фактычна ўсю першую палову XIX ст. рэгламентаваў структуру і кампетэнтнасць паліцэйскай установы — «Управы благочиния», а таксама вызначаў месца паліцыі ў сістэме іншых дзяржаўных органаў[3]. «Устав благочиния или полицейский» адлюстраваў своеасаблівасць паліцэйскіх органаў. З'яўляючыся прадуктам законатворчасці ўрада Расійскай імперыі, ён кантраляваў і рэгуляваў толькі гарадскую паліцію. У сельскай мясцовасці дзейнасць паліцыі рэгламентавалася асобнымі пунктамі іншага заканадаўчага акта «Учреждения для управления губерний», які быў прыняты ў 1775 годзе.

Паводле сучасных расійскіх правазнаўцаў, структура і склад мясцовых паліцэйкіх апаратаў (губернскага, гарадскога, павятовага) у першай палове XIX ст. нават пад уплывам палітычных, эканамічных і сацыяльных фактараў практычна не змяняліся. Указы аб паліцыі ў першай палове XIX ст. мелі на мэце толькі выпраўленне і ўдакладненне некаторых палажэнняў актаў «Учреждения для управления губерний» і «Устав благочиния или полицейский». Так, функцыі паліцыі былі кансалідаваны ў XIV томе Зводу законаў Расійскай імперыі. У 1837 годзе ўступіла ў дзеянне «Положение о земской полиции», якое нязначна змяняла структуру паліцыі, аднак прынцыпы, закладзеныя Кацярынай II, працягвалі дзейнічаць. Фактычна ўся рэарганізацыя зводзілася да павелічэння колькасці паліцэйскага персаналу[4].

Сучасная структураПравіць

  • Галоўнае ўпраўленне па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху (ДАІ)
  • Галоўнае ўпраўленне па забеспячэнні аховы грамадскага парадку (ППС)
  • Галоўнае ўпраўленне па супрацьдзеянні экстрэмізму
  • Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі
  • Галоўнае ўпраўленне на транспарце
  • Галоўнае ўпраўленне крымінальнага вышуку
  • Галоўнае ўпраўленне эканамічнай бяспекі і процідзеяння карупцыі
  • Галоўнае ўпраўленне па пытаннях міграцыі
  • Галоўнае ўпраўленне па кантролю за абаротам наркотыкаў

Зноскі

  1. Ст. 14 Положения о Министерстве внутренних дел Российской Федерации, утв. Указом Президента Российской Федерации от 01.03.2011 № 248 «Вопросы Министерства внутренних дел Российской Федерации»
  2. Исеев, Б. Д. Деятельность полиции России в XVIII—XIX веках по профилактике преступлений (историко-правовой анализ): дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.01 / Б. Д. Исеев. — СПб., 2004. — 158 л. — Л. 33—35.
  3. Пинигин, М. Г. Организационно-правовые основы деятельности полиции в Российской империи по «Уставу благочиния или полицейскому» (1782—1862 гг.): дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.01 / М. Г. Пинигин. — М., 2003. — С. 7, 8, 45, 46, 54.
  4. Пинигин, М. Г. Организационно-правовые основы деятельности полиции в Российской империи по «Уставу благочиния или полицейскому» (1782—1862 гг.): дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.01 / М. Г. Пинигин. — М., 2003. — С. 120, 138.