Паморскі медыцынскі ўніверсітэт у Шчэціне
Паморскі медыцынскі ўніверсітэт у Шчэціне (польск.: Pomorski Uniwersytet Medyczny w Szczecinie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Шчэціне.
Паморскі медыцынскі ўніверсітэт у Шчэціне | |
---|---|
польск.: Pomorski Uniwersytet Medyczny w Szczecinie | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Pomorski Uniwersytet Medyczny w Szczecinie |
Міжнародная назва | Pomeranian Medical University in Szczecin |
Заснаваны | 1948 |
Тып | медыцынскі ўніверсітэт |
Рэктар | Багуслаў Махаліньскі |
Рэктар | Leszek Domański[d][1] |
Студэнты | 4 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Шчэцін |
Юрыдычны адрас |
вул. Рыбацкая 1, 70-204 г. Шчэцін, Польшча |
Сайт | pum.edu.pl |
![]() |
Гісторыя
правіцьУ 1948 годзе была створана Медыцынская акадэмія ў Шчэціне. У 1949 годзе акадэмія складалася з васьмі клінік і дзвюх устаноў. У 1949—1992 гадах вучэльня называлася Паморскай медыцынскай акадэміяй імя Караля Свярчэўскага. У 1992 годзе вучэльні была прысвоена назва Паморскай медыцынскай акадэміі ў Шчэціне, а ў 2010 годзе — Паморскі медыцынскі ўніверсітэт у Шчэціне.
У адпаведнасці з вебаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету ўніверсітэт займае 5-е месца ў Польшчы сярод медыцынскіх універсітэтаў, а ў свеце — 2479-е сярод усіх тыпаў ВНУ.
Структура
правіць- Факультэт медыцыны і стаматалогіі
- Факультэт навук аб здароўі
- Факультэт фармацыі, медыцынскіх біятэхналогій і лабараторнай медыцыны
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паморскі медыцынскі ўніверсітэт у Шчэціне
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://www.pum.edu.pl/uniwersytet/uczelnia/wladze_uczelni/ Праверана 2 мая 2025.