Памплона
Памплона (ісп.: Pamplona, баскск.: Iruñea, лац.: Pompaelo, Pompelon, Pompeiopolis, Pampilona) — сталіца аўтаномнай вобласці Навара на поўначы Іспаніі, адзін з найстаражытнейшых гарадоў краіны. Знаходзiцца ля падножжа Заходніх Пірэнэяў, на рацэ Арзе (прытоку Арагона).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Куэнка-дэ-Памплона.
Найбольш вядомае свята ў Памплоне — Сан-Ферміна, якое праходзіць штогод з 6 па 14 ліпеня (увекавечаны ў рамане Эрнэста Хэмінгуэя «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)»).
Культура правіць
У горадзе маецца два ўніверсітэта: Універсітэт Навары і Публічны ўніверсітэт Навары. Археалагічная і мастацкая спадчына правінцыі прадстаўлена ў Музеі Навары. З 2004 года ў Памплоне праходзіць штогадовы міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Пунта дэ віста». Памплона таксама славіцца сваім энсьера.
Гарады пабрацімы правіць
Славутасці правіць
Музеі правіць
- Музей рэлігійнага мастацтва
- Гісторыка-мастацкі музей Навары
Вядомыя асобы правіць
- Пабла дэ Сарасатэ (1844—1908), скрыпач і кампазітар