Панталаса (ад стар.-грэч.: παν- «усё-» і θάλασσα «мора») — гіпатэтычны акіян, які абмываў, пачынаючы з сілурыйскага перыяду палеазою і да ранняга мезазою ўключна, суперкантынент Пангею і пакрываў каля паловы зямнога шара.

Пангея, якую абмывае Панталаса

Велізарны заліў, названы морам Тэціс, удаваўся ў суперкантынент паміж будучымі Еўразіяй і Аўстраліяй. Акіян Панталаса бесперапынна пашыраўся, літасферныя пліты, якія атачалі яго, рассоўваліся ў бакі; прычынай гэтага руху быў спрэдынг акіянічнай кары, якая бесперапынна ўтваралася ў сярэдзінна-акіянічным хрыбце.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Вегенер, А.Происхождение материков и океанов /пер. с нем. П. Г. Каминского под ред. П. Н. Кропоткина. — Л.: Наука, 1984. — 285 с.
  • Van Andel, T. H. New Views on an Old Planet: A History of Global Change. Cambridge: Cambridge University Press, 1994. — 457p.