Папская акадэмія грамадскіх навук

Папская акадэмія грамадскіх навук (лац.: Pontificia Academia Scientiarum Socialium) — навуковая арганізацыя са статусам акадэміі пры Святым Прастоле, выдзеленая ў 1994 годзе з Папскай акадэміі навук Папам Янам Паўлам ІІ.

Папская акадэмія навук
Арыгінальная назва лац.: Pontificia Academia Scientiarum Socialium
Дата заснавання 1994
Тып акадэмія навук
Размяшчэнне Рым
Сайт pass.va
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Павел II абвясціў аб стварэнні акадэміі ў 1991 годзе. Афіцыйна яна была заснавана 1 студзеня 1994 гады. Мэтай акадэміі, паводле статута, з'яўляецца садзейнічанне даследаванням і прагрэсу ў сацыяльных, эканамічных і юрыдычных навуках у святле вучэння Касцёла.

Папская акадэмія грамадскіх навук размяшчаецца разам з Папскай акадэміяй навук і Папскай акадэміяй Святога Тамаша Аквінскага ў віле Пія IV у садах Ватыкана. Да ліку членаў акадэміі належаць выдатныя вучоныя з розных краін свету, якія вызначыліся на ніве грамадскіх навук. Яны не абавязкова павінны быць каталікамі і могуць належаць да розных хрысціянскіх канфесій. Акадэмію ўзначальвае прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў не больш як на два тэрміны. Кандыдатура прэзідэнта павінна быць зацверджана Папай.

Спасылкі правіць