Папская акадэмія Святога Тамаша Аквінскага

Папская акадэмія Святога Тамаша Аквінскага (лац.: Pontificia Academia Sancti Thomae Aquinatis) — навуковая ўстанова са статусам акадэміі пры Святым Прастоле, заснаваная ў 1879 годзе Папай Львом XIII для даследавання філасофскай спадчыны Тамаша Аквінскага.

Папская акадэмія Святога Тамаша Аквінскага
Год заснавання 1879
Размяшчэнне Рым, Італія
Вэб-сайт past.va (англ.)

Адным з ініцыятараў стварэння акадэміі быў родны брат Папы Льва XIII - Джузэпэ Печы, які пасля заснавання стаў яе першым прэфектам. Стварэнне акадэміі было пацверджана Папай Піем X у апостальскім лісце ад 23 студзеня 1904 года. Папа Пій XI далучыў да яе заснаваную ў 1801 годзе Акадэмію каталіцкай рэлігіі. Папа Ян Павел II ажыццявіў рэформу акадэміі ў апостальскім лісце ад 28 студзеня 1999 года.

Сядзіба акадэміі размяшчаецца разам з Папскай акадэміяй навук і Папскай акадэміяй грамадскіх навук у віле Пія IV у садах Ватыкана.

Акадэмія вядзе навуковую дзейнасць, арганізуе розныя навуковыя канферэнцыі і сімпозіумы, з 1948 года выдае штоквартальны філасофскі часопіс. У 2013 годзе акадэмія налічвала 49 акадэмікаў, сярод якіх вялікая колькасць высокапастаўленых святароў, багасловаў і ватыканскіх курыяльных саноўнікаў.

Зноскі

Спасылкі правіць