Папская акадэмія лаціны

Папская акадэмія лаціны (лац.: Pontificia Academia Latinitatis) — навуковая арганізацыя са статусам акадэміі пры Святым Прастоле, створаная ў 2012 годзе ў якасці рэгулятара лацінскай мовы, а таксама ў мэтах распаўсюджвання лацінскай мовы і культуры ў свеце.

Папская акадэмія лаціны
Арыгінальная назва лац.: Pontificia Academia Latinitatis
Дата заснавання 10 лістапада 2012
Тып акадэмія навук
Размяшчэнне Рым
Сайт pontificiaacademialatinitatis.org (італ.)(лац.)

Акадэмія заснавана 10 лістапада 2012 года Бенедыктам XVI з мэтай захавання і распаўсюджвання ведаў класічнай і сучаснай латыні, у тым ліку царкоўнай латыні, якая выкарыстоўваецца ў літургіях і імшах сучаснага рымскага абраду.

Акадэмія складаецца з прэзідэнта, сакратара, вучонага савета і сябраў (акадэмікаў). Прэзідэнт і сакратар акадэміі прызначаецца Пантыфікам тэрмінам на пяць гадоў, з магчымасцю падаўжэння на другі пяцігадовы тэрмін.

У склад акадэміі ўваходзіць не больш за 50 сяброў (акадэмікаў) - навукоўцаў у вобласці лацінскай мовы і літаратуры, якія прызначаюцца Дзяржаўным сакратаром Ватыкана. Калі акадэмікі дасягаюць узросту 80 гадоў, яны атрымліваюць статут акадэміка-эмерыта. Яны могуць удзельнічаць у сходзе акадэміі з правам дарадчага голасу.

Спасылкі правіць