Папулярызацыя навукі

Папулярызацыя навукі — працэс распаўсюджвання навуковых ведаў у сучаснай і даступнай форме для шырокага кола людзей, якія валодаюць пэўным узроўнем гатоўнасці да ўспрымання інфармацыі[1].

Папулярызацыя навукі, «пераклад» спецыяльных ведаў на мову малападрыхтаванага слухача і чытача — адна з найважнейшых задач, якія стаяць перад папулярызатарамі навукі. Задача папулярызатара навукі — ператварыць сумныя навуковыя звесткі ў цікавую і зразумелую для большасці інфармацыю[2]. Папулярызацыя навукі можа быць накіравана як на грамадства ў цэлым, так і на яго частку, напрыклад, моладзь. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгрывае навуковая фантастыка, якая прадказала і натхніла многія навуковыя адкрыцці.

Ад ступені папулярнасці навукі залежыць узровень уваходжання моладзі ў навуку і высокатэхналагічныя галіны, увагі да навуковых праблем недасведчанай часткі грамадства. Вучоныя як носьбіты навуковых ведаў зацікаўлены ў іх захаванні, развіцці і памнажэнні. Папулярызацыя навукі павялічвае колькасць людзей, якія цікавяцца навукай, стымулюючы цікавасць да яе.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Гинзбург В. Л. Еще раз к вопросу о популяризации науки. // Наука и жизнь. — 2007. — № 8.
  2. Маевский Н. Н. Особенности научно-популярного стиля.- Б. И.:Ростов на Дону.-1979